Парагвай
краіна ў Паўднёвай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Парагва́й, Рэспубліка Парагвай (ісп.: República del Paraguay, гуарані: Tetã Paraguái) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе з Аргенцінай на поўдні і паўднёвым захадзе, Бразіліяй на ўсходзе і паўночным усходзе, Балівіяй на паўночным захадзе. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Сталіца — горад Асунсьён. Дзень Незалежнасці — 14 мая.
| |||||
Дэвіз: «Paz y justicia (ісп.: «Мір і правасуддзе»)» | |||||
Гімн: «Paraguayos, República o Muerte» | |||||
Дата незалежнасці | 15 мая 1811 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | іспанскі і гуарані | ||||
Сталіца | Асунсьён | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Асунсьён, Сьюдад-дэль-Эстэ | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Марыа Абда Бенітэс | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 58-я ў свеце 406 752 км² 2,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 6 349 000[1] чал. (101-я) 15,6 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$27,6 млрд. (96-ы) $4,347 | ||||
Валюта | Гуарані | ||||
Інтэрнэт-дамен | .py | ||||
Код ISO (Alpha-2) | PY | ||||
Код ISO (Alpha-3) | PRY | ||||
Код МАК | PAR | ||||
Тэлефонны код | +595 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Па адзнацы 2009, у Парагваі пражывае 6.3 млн. чалавек. Сталіца дзяржавы і самы вялікі горад — Асунсьён. Афіцыйны мовы — іспанская і гуарані, абедзве шырока выкарыстоўваюцца. Большасць насельніцтва складаюць метысы.
Індзейцы гуарані пражывалі на тэрыторыі Парагвая перад прыходам іспанцаў у 16 стагоддзі, калі Парагвай стаў часткай Іспанскай каланіяльнай імперыі. Парагвай атрымаў незалежнасць ад Іспаніі ў 1811 годзе.
18 лістапада 1992 г устаноўлены дыпламатычныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Парагвай.