Сацыялізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялізм — палітычная ідэалогія, якая ставіць на мэце пабудову эканамічнай і грамадска-палітычнай сістэмы, што прадугледжвае грамадскую ўласнасць на сродкі вытворчасці і сумеснае кіраванне эканомікай, а таксама займаецца тэарэтычнай абаронай такіх прынцыпаў[1]. Грамадская ўласнасць можа ўключаць кааператыўныя прадпрыемствы, агульную ўласнасць, прамую дзяржаўную ўласнасць альбо аўтаномныя дзяржаўныя прадпрыемствы[2][3]. Сацыялістычная эканоміка, заснаваная на вытворчасці для выкарыстання, мае прамое размеркаванне эканамічных унёскаў дзеля задавальнення эканамічных патрэбаў і патрэбаў чалавека, у залежнасці ад фізічных аб’ёмаў рэсурсаў, некаторых фізічных велічыняў альбо прамога вымярэння працоўнага часу[4].
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
Як палітычны рух, сацыялізм спалучае ў сабе разнастайныя палітычныя філасофіі, пачынаючы ад рэфармізму да рэвалюцыйнага сацыялізму. Прыхільнікі дзяржаўнага сацыялізму выступаюць за нацыяналізацыю сродкаў вытворчасці, размеркавання і абмену, як стратэгіі рэалізацыі сацыялізму. Сацыял-дэмакраты выступаюць за пераразмеркаванне падаткаабкладання і дзяржаўнае рэгуляванне капіталу ў рамках рыначнай эканомікі[5]. У адрозненне ад анархісцкага руху, які з’яўляецца прыхільнікам прамога кантролю працоўных над сродкамі вытворчасці, не абапіраючыся на дзяржаўную ўладу, сацыялізм абапіраецца на дзяржаўную ўласнасць на прамысловасць.
Сучасны сацыялізм паходзіць з палітычных рухаў інтэлігенцыі і працоўных XVIII стагоддзя, якія крытыкавалі сацыяльныя наступствы індустрыялізацыі і прыватнай уласнасці. Нягледзячы на тое, што на пачатку XIX стагоддзя тэрмін «сацыялізм» ужываўся ў дачыненні да сацыяльных праблем капіталізму, незалежна ад метадаў іх вырашэння, да канца XIX стагоддзя сацыялізмам сталі называць сістэму, альтэрнатыўную да капіталізма і заснаваную на некаторых формах грамадскай уласнасці[6]. Сацыялісты-ўтапісты, як, напрыклад, Роберт Оўэн, спрабавалі ствараць самападтрымліваючыяся камуны, каб выйсці з капіталістычнага грамадства. Сацыялісты савецкай мадэлі эканамічнага развіцця, марксісты-ленінцы, выступалі за стварэнне цэнтралізаванай планавай эканомікі ў аднапартыйнай дзяржаве, якая валодае сродкамі вытворчасці. Югаслаўскі, венгерскі, усходненямецкі і кітайскі камуністычныя ўрады ўвялі розныя формы рыначнага сацыялізму, спалучаючы кааператыўныя і дзяржаўныя мадэлі са свабодным валютным рынкам і свабоднай сістэмай цэн, але без свабоды цэнаўтварэння на сродкі вытворчасці[7].