Камунізм рабочых саветаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камунізм рабочых саветаў (рэтэкамунізм, ням.: Rätekommunismus) — левакамуністычны рух, узнік у Германіі і Нідэрландах у 1920-х гадах. Прыхільнікі рэтэкамунізму адпрэчвалі ідэю партыі як авангарду пралетарыяту (бо гэта абавязкова прывядзе да партыйнай дыктатуры). Прыхільнікі камунізму рабочых саветаў выступалі за рабочую дэмакратыю, якая рэалізуецца праз федэрацыю рабочых саветаў, складзеных з дэлегатаў, абраных на працоўных месцах і якія падлягаюць адкліканню ў любы момант. У некаторых аспектах камунізм рабочых саветаў выпрабаваў ўплыў анарха-сындыкалізму.