Цітаізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цітаізм — камуністычная ідэалогія, якая носіць імя лідара Югаславіі Іосіпа Броза Ціта. Тэрмін пазначае спецыфічную ідэалогію, якая ўзнікла ў СФРЮ у выніку рознагалоссяў паміж Ціта і Сталіным. Раскол праявіўся ў адхіленні Рэзалюцыі Інфармбюро з боку Камуністычнай партыі Югаславіі ў 1948 годзе. Першапачаткова тэрмін ужываўся ў негатыўным рэчышчы палітычнымі супернікамі Ціта, перш за ўсё, прасталінскімі камуністамі. Цяпер у былых краінах Югаславіі цітаізм разглядаецца як разнавіднасць таталітарызму.[1]