Сродкі вытворчасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сродкі вытворчасці — сукупнасць сродкаў працы і прадметаў працы. Сродкі вытворчасці і праца чалавека непарыўна звязаны і ўзаемаабумоўлены. Сродкі вытворчасці і людзі, якія валодаюць пэўным вытворчым вопытам, навыкамі да працы і прыводзяць гэтыя сродкі вытворчасці ў дзеянне, складаюць прадукцыйныя сілы. Прысваенне сродкаў вытворчасці спараджае адмысловыя грамадскія ўзаемаадносіны паміж людзьмі — вытворчыя адносіны.