Дыктатура пралетарыяту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыктату́ра пралетарыя́ту — у марксізме форма палітычнай улады, якая выказвае класавыя інтарэсы пралетарыяту. Паводле Маркса, падчас сацыялістычнай рэвалюцыі павінен адбыцца рэвалюцыйны перыяд барацьбы за ўладу, калі класы і дзяржава яшчэ будуць існаваць, улада ў гэтай дзяржаве будзе належаць пралетарыяту, а формай улады будзе дыктатура.
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
З пункту гледжання марксізму дыктатуру пралетарыяту не варта блытаць з дыктатурай працоўнага класа наогул, паколькі працоўны клас неаднастайны і толькі пралетарыят ўяўляе сабой дыялектычную пару буржуазіі. Напрыклад, па гэтай прычыне ў СССР прамысловых рабочых ніколі не называлі пралетарамі. Згодна з ВСЭ ў СССР паняцці дыктатуры пралетарыяту і ўлады працоўнага класа былі сінанімічныя.