![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Red_star.svg/langbe-640px-Red_star.svg.png&w=640&q=50)
Камунізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуні́зм (ад лацінскага commūnis — агульны) — грамадска-эканамічная фармацыя, якая заснаваная на грамадскай уласнасці на галоўныя сродкі вытворчасці.
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
З пункту гледжання тэарэтыкаў камунізму, гэта вучэнне здольнае пераадолець узаемную адасобленасць працы і зрабіць магчымым свабоднае самаздзяйсненне чалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці. Канчатковай мэтай камунізму з’яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця кожнага індывіда і ўсяго грамадства. Канцэпцыя камунізму найбольш распрацавана ў марксізме.
Самі тэарэтыкі камунізму не могуць вывесці адзінае вызначэнне камунізму. Так, паводле Энгельса, камунізм — вучэнне пра ўмовы вызвалення пралетарыяту[1]. А паводле Маа Цзэдуна — суцэльная ідэалогія пралетарыяту і разам з тым новы грамадскі лад[2].