Чацвёрты Інтэрнацыянал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чацвёрты інтэрнацыянал - камуністычная міжнародная арганізацыя, альтэрнатыўная сталінізму. Грунтуецца на тэарэтычнай спадчыне Льва Троцкага, сваёй задачай ставіць ажыццяўленне сусветнай рэвалюцыі, перамогу працоўнага класа і будаўніцтва сацыялізму. Інтэрнацыянал быў заснаваны ў Францыі ў 1938 году Троцкім і яго прыхільнікамі, якія лічаць, што Камінтэрн знаходзіцца пад поўным кантролем сталіністаў і не здольны весці міжнародны працоўны клас да заваёвы ім палітычнай улады.[1] Таму ў процівагу яны заснавалі ўласны «Чацвёрты Інтэрнацыянал», многія дзеячы якога ў той перыяд падвяргаліся пераследам агентаў НКУС, ціску з боку буржуазных уладаў (напрыклад, Францыі і ЗША) і абвінавачванням у нелегітымнасці з боку прыхільнікаў СССР і позняга мааізму.
Інтэрнацыянал ўпершыню пацярпеў раскол ў 1940 годзе, а потым у 1953 годзе. Нягледзячы на частковае ўз'яднанне ў 1963 годзе, мноства груп сцвярджаюць, што менавіта яны ўяўляюць палітычную пераемнасць з Чацвёртым інтэрнацыянальная.