Левы камунізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Левы камунізм — тэрмін, якім прынята пазначаць погляды шэрагу тэарэтыкаў камунізму, якія пасля другога кангрэса Камінтэрна выступілі з крытыкай ленінізму з левай пазіцыі. Левыя камуністы прызнавалі прагрэсіўнае значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі, але падвяргалі крытыцы яе развіццё. Некаторыя нават адпрэчвалі сацыялістычны характар бальшавізму, бачачы ў ім дзяржаўны капіталізм. Левакамуністычныя групы асуджалі палітыку франтызму, удзел у выбарах, «права нацый на самавызначэнне» як форму буржуазнага нацыяналізму (выключэнне нядоўгі час складала італьянская група).
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|