From Wikipedia, the free encyclopedia
Ара́бская мо́ва (араб. اللغة العربية, al-luġa al-ʿarabiyya) — мова семіцкай галіны афразійскай моўнай сям’і.
Арабская мова | |
---|---|
Саманазва | العربية |
Краіны |
Алжыр, Бахрэйн, Егіпет, Заходняя Сахара, Іарданія, Ірак, Емен, Катар, Кувейт, Ліван, Лівія, Марока, ААЭ, Аман, Палесцінская аўтаномія, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туніс, Маўрытанія — большасць насельніцтва; |
Рэгіёны | Арабскі свет |
Афіцыйны статус |
Краіны:
Арганізацыі:
|
Арганізацыя, якая рэгулюе |
Арганізацыі:
Мараканская Каралеўская Акадэмія (Марока)
Акадэмія арабскай мовы (Егіпет) Акадэмія арабскай мовы ў Дамаску (Сірыя) Іарданская Акадэмія арабскай мовы (Іарданія) Акадэмія навук Ірака (Ірак) Акадэмія арабскай мовы ў Хартуме (Судан) Фонд "Дом мудрасці" (Туніс) Лівійская Акадэмія арабскай мовы (Лівія) Ізраільская Акадэмія арабскай мовы (Ізраіль) |
Агульная колькасць носьбітаў | ад 260 да 323 млн. |
Рэйтынг | 5 |
Статус | у бяспецы[d][1] |
Класіфікацыя | |
|
|
Пісьменнасць | арабскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | ара 050 |
ISO 639-1 | ar |
ISO 639-2 | ara |
ISO 639-3 | ara |
Ethnologue | ara |
Linguasphere | 12-AAC |
ABS ASCL | 4202 |
IETF | ar |
Glottolog | arab1395 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Колькасць носьбітаў арабскай мовы і яе варыянтаў — звыш 400 млн чал.
Літаратурная арабская мова пачала складвацца ў IV—VI стст. у даісламскай паэзіі і ў VII ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (IX—XI стст.). З VI ст. арабская мова карыстаецца арабскім пісьмом.
Найстаражытнейшыя пісьмовыя помнікі арабскай мовы — самудскія, ліх’янскія і сафскія надпісы, зробленыя сабейскім пісьмом (V ст. да н.э. — IV ст. н.э.), немарскі, зроблены набацейскім пісьмом (IV ст.), зебедскі і харанскі надпісы, зробленыя арамейскім пісьмом, блізкім раннекуфічнаму арабскаму (VI ст.). Першы пісьмовы помнік класічнай арабскай мовы ў арабскай графіцы — Каран (сярэдзіна VII ст.).
Са старажытных часоў арабская мова адрознівалася дыялектнай разгалінаванасцю; племянныя дыялекты вядомыя з 6—7 стст., прычым у іх на аснове фанетычных асаблівасцей вылучаюцца заходнія і ўсходнія групы. Пазней на змену племянному чляненню прыходзіць сацыяльна-тэрытарыяльнае: дыялектам качэўнікаў проціпастаўляюцца дыялекты аселага насельніцтва (гарадскія і сельскія).
Сучасная размоўная арабская мова распадаецца на пяць груп дыялектаў, якія фактычна з’яўляюцца асобнымі мовамі:
Таксама існуюць разнавіднасці арабскай мовы (дыялект маранітаў Кіпра, сярэднеазіяцкія дыялекты і інш.), якія не ўключаюцца ў гэтыя групы з-за іх ізаляванасці ад арабамоўнага свету[2].
Літаратурная мова — адзіная.
Фанетычны і марфалагічны строй сучасных арабскіх дыялектаў тыпалагічна адпавядае навейшай стадыі развіцця семіцкіх моў.
Арабская мова мае афіцыйны статус у Алжыры, Бахрэйне, Джыбуці, Егіпце, Емене, Заходняй Сахары, Ізраілі, Іарданіі, Іраку, Іране, Катары, Каморскіх астравах, Кувейце, Ліване, Лівіі, Марока, Маўрытаніі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Амане, Палесціне, Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Судане, Тунісе, Чадзе, Эрытрэі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя, Лізе арабскіх дзяржаў; статус нацыянальнай мовы ў Малі, Сенегале і Самалі.
Арабская мова запісваецца арабскім алфавітам. На арабскай пішуць справа налева. Прычым у арабскай, у адрозненне ад моў з лацінскай ці кірылічнай графікай, няма вялікіх літар, таму імёны ўласныя пішуцца як любое іншае слова, таксама як і першае слова ў сказе.
Знакі прыпынку пішуцца ў перавернутым выглядзе, гэта значыць злева направа.
Замест падкрэслівання, курсіву або разрадкі арабы звычайна ўжываюць надкрэсліванне. Дробны перанос слова на іншы радок не дапускаецца; пустой прасторы ў радку ўнікаюць расцяжэннем літары. У скорапісе слова, якое не ўпісалася ў радок, заканчваецца паваротам уверх[3].
Фанетыка арабскай мовы багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з’яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань.
3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную характарыстыку слова: час, лад, трыванне і інш.
Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.