From Wikipedia, the free encyclopedia
Сказ — камунікатыўна-сінтаксічная адзінка, якая складаецца са спалучэння слоў ці асобнага слова і служыць для выражэння думкі або пачуцця.
Галоўныя асаблівасці сказа — камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, граматычная аформленасць, сэнсавая і ітнанацыйная закончанасць. Камунікатыўнасць заключаецца ў тым, што сказ служыць асноўным сродкам моўных зносін, прызначаны для паведамляння пра з'явы і падзеі аб'ектыўнай рэчаіснасці. Прэдыкатыўнасць выражае ацэнку рэчаіснасці, паказвае, што сцвярджаецца адмаўляецца ў сказе. Яна рэалізуецца пры дапамозе сінтаксічнай мадальнасці і сінтаксічнасці часу. якія вызначаюць адносіны таго, пра што паведамляецца, да рэчаіснасці і канкрэтнага часу (цяперашняга, мінулага, будучага) і выражаюцца дзеяслоўнымі катэгорыямі ладу, часу і асобы, а пры іх недастатковасці або адсутнасці - мадальнымі словамі, часціцамі, інтанацыяй.
Словы і спалучэнні слоў у сказе заўсёды граматычна арганізаваны сінтаксічнымі сувязямі і адносінамі ў цэласнае адзінства, якое змяшчае асобную думку, пачуццё і вызначаецца адноснай сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю: "Лёгкі ветрык чуць прыкметна збажыну калыша" (Янка Купала). У залежнасці ад колькасці прэдыкатыўных асноў (адна ці болей) дзеляцца на простыя сказы і складаныя сказы. Пэўным чынам арганізаваная паслядоўнасць сказаў стварае звязны тэкст, які ляжыць у аснове твораў мастацкай, публіцыстычнай і іншай літаратуры.
У залежнасці ад таго, што і дзеля чаго паведамляецца, сказы бываюць:
Словы-сказы — закончаная думка перадаецца адным словам: Так. Ага. Пэўна ж. Але. Не.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.