Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самаліленд — непрызнаная самаабвешчаная дзяржава ў паўночнай частцы афрыканскага паўвострава Самалі на тэрыторыі былой калоніі Брытанскае Самалі. Прызнаецца міжнароднай супольнасцю часткай Самалі. Сталіца — горад Харгейса.
| |||||
Дэвіз: «(араб.)لا إله إلا الله محمد رسول الله Lā ilāhā illā-llāhu; muhammadun rasūlu-llāhi («Няма Бога, акрамя Алаха, а Мухамад — пасланец Алаха») Таксама дэвізам з'яўляецца фраза «Правасуддзе, Мір, Свабода, Дэмакратыя і Поспех для ўсіх»» | |||||
Гімн: «Saamo ku waar» | |||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 18 мая 1991 г. (ад Самалі) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | дэ-факта частковае (дэ-юрэ адсутнічае) | ||||
Афіцыйныя мовы | самалійская, арабская, англійская[1] | ||||
Сталіца | Харгейса | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Харгейса, Бербера | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка, Прадстаўнічая дэмакратыя | ||||
Прэзідэнт | Ахмед Сіланьё | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам (?) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 137 600 км² ? | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць | 3.515.380 чал. (129-136-я) 25 чал./км² | ||||
Валюта | Самалілендскі шылінг | ||||
Інтэрнэт-дамен | адсутнічае | ||||
Тэлефонны код | +252 | ||||
Часавыя паясы | +3 | ||||
З прычыны непрызнанасці дзяржавы, шматлікія паказчыкі маюць патрэбу ва ўдакладненні ці прыблізныя. |
Раней тэрыторыя Самаліленд называлася Брытанскае Самалі (з 1887 года), у 1960 годзе Самалі атрымала незалежнасць, калі аб’ядналіся дзве былыя калоніі — Італьянскае Самалі і Брытанскае Самалі. Пры гэтым асобнай дзяржавы Самаліленд дэ-факта так і не з’явілася (хоць фармальна Дзяржава Самаліленд існавала з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 1960 года незалежна ад іншых краін).
У 1991 годзе Самалі па сутнасці спыняе існаванне як дзяржава. Калі на тэрыторыі былога Італьянскага Самалі ўтварылася мноства «удзельных княстваў» на чале з палявымі камандзірамі, які пастаянна канфліктуюць паміж сабой, то на тэрыторыі Самаліленда абстаноўка была параўнальна мірнай, а ўзровень жыцця — нашмат вышэй.
Самаліленд уяўляе сабою гібрыдную сістэму — ёсць Канстытуцыя Самаліленду, якая сумяшчае ў сабе традыцыі мясцовых звычаяў і заходнееўрапейскія устанаўленні кіравання дзяржавай. У 1993 годзе была створана сістэма кіравання «кабіл» (самал.: qabil — супольнасць). Гэтая сістэма складаецца з выканаўчых органаў: Прэзідэнта, Віцэ-прэзідэнта, Савета міністраў і незалежнай судовай сістэмы.
Традыцыйны для Самалі Савет старэйшын быў ператвораны ў урадавую структуру і адказны за выбар прэзідэнта краіны, роўна як і рашэнне ўнутраных праблем. У 2002 годзе Самаліленд перайшоў да дэмакратычнай шматпартыйнай сістэмы кіравання, у краіне ёсць шэсць партый.
26 жніўня 2010 года ў Самалілендзе прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары. У сакавіку 2017 года з-за засухі ў краіне агульныя выбары прэзідэнта і парламенту былі перанесены на паўгода.
Станам на 2017 год, нягледзячы на прыкметы дзяржаўнасці, афіцыйнага прызнання Самаліленд не атрымаў.
Сітуацыя ў Самалілендзе адносна стабільная — вайна ў 2006 годзе паміж Саюзам ісламскіх судоў, Эфіопіяй і асноўным Самалі мала закранула Самаліленд.
Летам-восенню 2011 года Самаліленд у ліку ўсходнеафрыканскіх краін пацярпеў ад засухі і голаду.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.