Алах

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алах
Remove ads

Алах (араб. الله  [ʔalˤːɑːh]) — арабскае слова, якое азначае Бога. У ісламе слова Алах традыцыйна выкарыстоўваецца ў любой мове, што азначае як уласна Бога, так і адно з яго імёнаў.

Thumb
Прыклад напісання слова «Алах» арабскай каліграфіяй.

Паводле веры мусульман, Алах — стваральнік і кіраўнік усяго існага. Акрамя яго ніхто не валодае гэтымі якасцямі. Існаванне Алаха неабходна для сусвету, а яго адсутнасць немагчыма. У Алаха няма роўных, і ў гэтым выяўляецца Яго абсалютнае адзінства.

Алах — імя ўласнае, яно адпавядае сапраўднаму Богу, Творцу і Госпаду ўсяго існага, уладальніку ўсіх выдатных імёнаў і якасцяў, Цэламу, Адзінаму. Алах вечны і не мае пачатку і канца. Спасціжэнне Яго чалавечым розумам немагчыма. Аднак некаторыя Яго атрыбутыўныя якасці паддаюцца прыблізнаму апісанню катэгорыямі чалавечага паняццевага апарата, гэта значыць, напрыклад, можна казаць пра Яго існаванне або дасканаласць.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads