From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяроза павіслая[3], або паніклая, або бародаўчатая[4], або гузаватая[5][6][7] (Betula pendula) — лістападнае дрэва, від раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae)[8].
Бяроза павіслая | ||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослых раслін | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Betula pendula Roth | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Шырока распаўсюджаная лесаўтваральная парода , якая фармуе драбналістыя лясы па ўсіх кліматычных зонах, акрамя тундры; аднак бярозавыя лясы большай часткай не з’яўляюцца карэннымі, а ўзнікаюць на месцы зведзеных або згарэлых лясоў, у першую чаргу хвойных. Часцей звязана з беднымі, добра дрэнажаванымі глебамі. Паколькі бяроза святлалюбная расліна, яна лёгка выцясняецца больш даўгавечнымі і буйнымі дрэвамі; у многіх выпадках прысутнічае ў лясах толькі як прымешка, па больш светлых участках. У лесастэпавых і стэпавых раёнах фармуе карэнныя дрэвастоі.
Мае шырокі арэал e Еўрапейскай часткі Расіі (ад тундры да стэпаў), расце ў Заходняй Сібіры, на Алтаі і Каўказе. Усходняя мяжа — возера Байкал.
За межамі Расіі распаўсюджана амаль па ўсёй Еўропе, за выключэннем Пірэнэйскага паўвострава, у Паўночнай Афрыцы, у Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі. З відаў бяроз мае найбольшы арэал. У горы гэтая бяроза падымаецца да вышыні 2100—2500 м над узроўнем мора. Інтрадукаваная паўсюль у зоне ўмеранага клімату.
На Беларусі бяроза павіслая з’яўляецца характэрнай лесаўтваральнай пародай. Светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Расце пераважна на сухадолах, у маладых лясных пасадках, на ўзлесках. Распаўсюджваецца ў працэсе зарастання лугоў і палёў.
Пры спрыяльных умовах дасягае 25-30 м у вышыню і да 80 см у дыяметры[8]. Каранёвая сістэма бярозы моцна развітая, але пранікае ў глебу неглыбока, таму дрэвы нярэдка падвяргаюцца ветравалу . Кара ў маладых дрэў карычневая, а з 8-10 гадоў бялее. Маладыя асобіны можна зблытаць з відамі вольхі (Alnus). У дарослым стане добра адрозніваецца ад іншых дрэў па белай кары з чорным рысункам[8]. У больш старых дрэў кара ў ніжняй частцы ствала становіцца грыбокапатрэсканай, чорнай[8]. Ствол у ніжняй частцы рабрысты.
Драўніна жаўтлява-белая, шчыльная і цяжкая. Галіны голыя, пакрытыя шматлікімі густарассыпанымі смалістымі залозкамі-бародаўкамі (адсюль і адбылася назва бяроза бародаўчатая). Маладыя галіны павісаюць уніз, што надае кроне бярозы вельмі характэрнае аблічча (назва — бяроза павіслая). Крона галінастая, але не густая, галінаванне сімпадыяльнае.
Лісце ад рамбічна-яйкападобнага да трохкутна-яйкападобнага, 3,5-7 см даўжыні, 2-5 см шырыні, завостраныя на верхавіне з шырокаклінавым ці амаль усечаным аснаваннем, гладкае, у маладым узросце клейкае; краю падвойназубчастае. Хвосцікі голыя 0,8-3 см. Пупышкі сядзячыя.
Кветкі правільныя, дробныя, несамастойныя, раздзельнаполыя, сабраныя ў каташкавыя, павіслыя суквецці на канцах галінак. Цвіце да распускання лісця (па некаторых крыніцах — адначасова з распусканнем лісця) у красавіку-маі[8].
Мужчынскія кветкі на кароткіх кветаножках, размешчаны па 3 дыхазіяльна ў пазухах чырвона-бурых крыючых лусак і ўтвараюць на канцах падоўжаных парасткаў мінулага года па 2-4 павіслыя (5-6 см) мужчынскія каташкі. Калякветнік просты, адно-двухліставы, 2-4 тычынкі раздвоеныя, супрацьстаяць лісточкам калякветніка[8]. Формула кветкі: .
Жаночыя кветкі без калякветніка, з двума брактэямі, зрослымі трохлопасцевай пакрывальнай лускай. Яны сабраныя па 5 у дыхазіі на скарочаных бакавых парастках і фармуюць кароткія, цыліндрычныя, зялёныя жаночыя каташкі (шышкападобныя тырсы). Гінецэй з двух зрослых пладалісткоў. Завязь ніжняя, у завязі развіваецца па адным семязачатку. Ніткападобныя лычыкі доўгія, выстаўляюцца, нярэдка ярка афарбаваныя. формула кветкі [9].
Бяроза павіслая ў вольным стане пачынае пладаносіць з 10 гадоў, а ў насаджэннях — з 20-25 гадоў. Плоданашэнне працягваецца штогод. Плады спеюць да канца лета і пачынаюць рассейванне. Рассейванне адбываецца паступова на працягу ўсёй восені і зімы. У бярозавым лесе можа выпадаць штогод да 35 кг бярозавага насення на 1 га. Плод — дробны арэх з крыльцамі.
У адрозненне ад бярозы пушыстай (Betula pubescens), бяроза павіслая — вельмі святлалюбная парода.
Параўнальна недаўгавечная, жыве да 120 гадоў, радзей да больш дарослага ўзросту.
Часта бяроза павіслая і бяроза пушыстая (Betula pubescens) растуць сумесна і ўтвараюць мноства пераходных формаў. Бяроза павіслая мае разнавіднасць — Бяроза карэльская (Betula pendula var. carelica (Mercklin) L.Hämet-Ahti) з вельмі прыгожай узорыстай драўнінай.
Форма кроны | Кара дарослага дрэва | Кара старога дрэва | Мужчынскія кветкі |
Бародаўкі | Лісце. Летняя афарбоўка | Асенняя афарбоўка | Драўніна. Папярочны спіл |
Пупыршкі бярозы павіслай утрымліваюць 3—5,3 (8)% эфірнага алею, асноўнымі кампанентамі якога з’яўляюцца біцыклічныя сесквітэрпеноіды. Уключаюць таксама смалістыя рэчывы. У лісці знойдзеныя эфірны алей, смалістыя рэчывы, флаваноіды, сапаніны, аскарбінавая кіслата[8].
Лёгка паддаецца механічнай апрацоўцы. Надзвычай няўстойлівая супраць гніення. Лепш за ўсё захоўваецца пагружанай у ваду.
Выкарыстоўваецца як фанерная сыравіна, у вытворчасці лыж, дробных разьбяных цацак.
З драўніны атрымліваюць драўняны вугаль, воцатную кіслату, метылавы спірт, шкіпінар, цэлюлозу. Пры сухой перагонцы кары утворыцца дзёгаць, які ўжываецца ў медыцыне і парфумерыі.
Дзякуючы высокай цеплатворнасці цэніцца як добрае паліва.
Бяроза павіслая выкарыстоўваецца для азелянення населеных пунктаў, прысаду ля дарог, у полеахоўных палосах. Лісце вылучае фітанцыды, здольныя забіваць хваробатворныя мікраарганізмы ўжо праз 3 гадзіны.
З галін вяжуць венікі для лазні.
Нарыхтоўваецца бярозавы сок, які ўтрымлівае да 20 % цукру. Вясновы сок з’яўляецца смачным і карысным напоем.
Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне, яны валодаюць мачагонным, жоўцегонным, патагонным, краваачышчальным, бактэрыцыдным, супрацьзапаленчым і раназажыўляльным дзеяннем. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць пупыршкі бярозы (лац.: Gemmae Betulae), лісце бярозы (Folium Betulae), бярозавы дзёгаць (лац.: Pix Betulae) і актываваны вугаль (лац.: Carbo activatus)[8].
Ужываюць пупыршкі і лісце ў выглядзе настояў і ў зборах[10]
Нарыхтоўку пупыршак праводзяць у студзені — сакавіку, да іх распускання. Сушаць на адкрытым паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Маладое лісце збіраюць у маі — чэрвені, сушаць у цені або на гарышчах.
Від Бяроза павіслая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 роды | |||||||||||||||
парадак Букакветныя | падсямейства Бярозавыя | від Бяроза павіслая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 пападкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Coryloideae (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.