From Wikipedia, the free encyclopedia
Залозы — органы (клеткі) жывёл і чалавека, якія выпрацоўваюць і выдзяляюць спецыфічныя фізіялагічна актыўныя рэчывы (гармоны, слізь, сліна, мускус і інш.) і ўдзельнічаюць у розных фізіялагічных і біяхімічных працэсах у арганізме.
Большасць залоз утвораны эпітэліяльнай тканкай і добра ўзнаўляюцца. Адрозніваюць залозы ўнутранай сакрэцыі (эндакрынныя) і залозы знешняй сакрэцыі (экзакрынныя), якія праз вывадныя пратокі выдзяляюць сакрэты на паверхню цела, слізістых абалонак або ў знешняе асяроддзе (потавыя залозы, слінныя залозы, малочныя залозы, васковыя залозы насякомых і інш.). Паводле тыпу сакрэцыі адрозніваюць залозы:
Бываюць аднаклетачныя (напрыклад, бакалападобныя клеткі эпітэлію слізістай абалонкі кішэчніка і дыхальных шляхоў) і шматклетачныя (напр., большасць залоз эндакрыннай сістэмы). Адрозніваюць простыя залозы (іх вывадная пратока звязана з адным канцавым сакраторным аддзелам) і складаныя (у іх агульны ход выводзіцца сакрэт некалькіх або многіх канцавых сакраторных аддзелаў).
Удзельнічаюць у працэсах абмену рэчываў і энергіі, рэгуляцыі жыццядзейнасці арганізма, ахоўваюць цела ад уздзеяння шкодных фактараў знешняга асяроддзя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.