Геліяфіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Святлалюбныя расліны, аба геліяфіты (ад стар.-грэч.: ἥλιος — сонца + φυτόν — расліна) — расліны, прыстасаваныя да жыцця на адкрытых, добра асветленых сонцам месцах, якія дрэнна пераносяць працяглае зацяненне (у іх праяўляюцца прыкметы прыгнечанасці і затрымка развіцця). Геліяфітам для звычайнай жыццядзейнасці важна інтэнсіўнае асвятленне — сонечнае ў натуральных месцах росту ці штучнае ва ўмовах аранжарэй або цяпліц.
Да святлалюбных раслін адносяцца многія дрэвы (акацыя, лістоўніца, хвоя, бяроза), усе водныя расліны, лісце якіх знаходзіцца па-над паверхняй вады (лотас, гарлачык), травяністыя расліны лугоў і стэпаў (многія злакі), большасць ксерафітаў (кактусы), эфемеры паўпустыняў і пустыняў. Сярод сельскагаспадарчых раслін пераважаюць святлалюбныя: пладовыя дрэвы (апельсін, яблыня, кафейнае дрэва) і кусты (вінаград), а таксама бавоўнік, кукуруза, пшаніца, рыс, тамат, цукровы трыснёг і інш.
Дарослыя геліяфіты, як правіла, больш святлалюбныя, чым маладыя асобнікі. Драўняныя ці куставыя геліяфіты ўтвараюць звычайна разрэджаныя пасадкі.
Прыстасаванасць да інтэнсіўнага асвятлення забяспечваецца асаблівасцямі марфалогіі і фізіялогіі святлалюбных раслін. У іх звычайна даволі тоўстае лісце, нярэдка размешчанае пад вялікім вуглом да святла (часам амаль вертыкальна); ліст бліскучы (за кошт развітай кутыкулы) або з апушэннем. У святлалюбных раслін значна часцей (у параўнанні з ценялюбнымі) сустракаецца адраўненне пабегаў з утварэннем шыпоў, калючак. Характэрна вялікая колькасць вусцеек, якія сканцэнтраваны галоўным чынам на ніжнім боку ліста; шматпластовую палісадную парэнхіму складаюць дробныя клеткі. У параўнанні з ценялюбнымі раслінамі геліяфіты маюць значна вышэйшую колькасць хларапластаў у клетках ліста — ад 50 да 300 на клетку; сумарная паверхня хларапластаў ліста ў дзясяткі разоў перавышае яго плошчу. За кошт гэтага забяспечваецца высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу — адметная рыса геліяфітаў. Іншым марфалагічным адрозненнем ад ценялюбных раслін з'яўляецца большая колькаць хларафілу на адзінку плошчы і меншая — на адзінку масы ліста.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.