From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарлачык[3] (Nymphaea) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.
Гарлачык | ||||||||||||||
Гарлачык белы (Nymphaea alba) — тыпавы від роду Гарлачык. Агульны выгляд расліны з кветкамі. Парыж | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Nymphaea L., 1753 | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
Віды | ||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||
|
Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада.
Вядома каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі 3 дзікарослыя віды:[4] гарлачык белы або белая вадзяная лілея (Nymphaea alba), гарлачык чыста-белы (Nymphaea candida) і Nymphaea tetragona. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Харчовыя, кармавыя, дубільныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і іншыя рэчывы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.