From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзёгаць — вадкі прадукт сухой перагонкі драўніны, бяросты, а таксама цвёрдага паліва — каменных і бурых вуглёў, сланцаў, торфу.
Цёмная, густая і ліпкая вадкасць, якая атрымліваецца з хвоі. Хваёвы дзёгаць стагоддзямі выкарыстоўваўся для прасмольвання лодак, караблёў, лін і драўляных будынкаў. Вытворчасць смол з дрэва была вядома ў Старажытнай Грэцыі і, верагодна, выкарыстоўвалася ў Скандынавіі з жалезнага веку. У эпоху паруснага флоту, пачынаючы з 14-стагоддзя, — найважнейшы прадукт экспарту паўночных краін. Швецыя вывозіла 13000 барэляў дзёгцю ў 1615 і 227000 барэляў у пікавы год 1863. Вытворчасць амаль спынілася, калі драўляныя судны былі замененыя сталёвымі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.