From Wikipedia, the free encyclopedia
Фітанцы́ды[1] — біялагічна актыўныя рэчывы расліннага паходжання, якія затрымліваюць рост або выклікаюць гібель бактэрый, грыбкоў, прасцейшых, некаторых вірусаў і іншых арганізмаў. З’яўляюцца адным з фактараў прыроднага імунітэту раслін. Адкрытыя савецкім біёлагам Б. П. Токіным.
Большасць фітанцыдаў — лятучыя рэчывы. Утвараюцца ў тканкавых соках і цытаплазме раслін. Па хімічнай прыродзе ўяўляюць комплекс злучэнняў небялковага паходжання (эфірныя алеі, алкалоіды, гліказіды, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, альдэгіды, кетоны, фенолы і інш.).
Найбольш вядомыя расліны, у якіх маюцца фітанцыды: цыбуля, часнок, хрэн, ядловец, казялец, крываўнік, цытрусавыя. Фітанцыды некаторых раслін, напрыклад багуна, небяспечныя для чалавека.
Фітанцыды выкарыстоўваюцца ў ветэрынарыі і медыцыне, у мэтах барацьбы з узбуджальнікамі хвароб раслін, кляшчамі, насякомымі. Таксама выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці пры кансерваванні і захоўванні прадуктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.