Скоп’е
сталіца Рэспублікі Македонія From Wikipedia, the free encyclopedia
Скоп’е (макед.: Скопје) — сталіца Паўночнай Македоніі, а таксама адміністрацыйна-палітычны, культурны і адукацыйна-навуковы цэнтр. Размешчаны на берагах ракі Вардар, у паўночнай частцы краіны, у цэнтры Балканскага паўвострава.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 650 тыс. чал. (2000).
Гісторыя
Скоп’е ўпершыню ўпамянута Клаўдзіем Пталамеем пад антычным імем Скупі. Горад фармуецца ў III стагоддзі да н.э., а ў 164 годзе да н.э. пападае пад уладу Рыма і становіцца цэнтрам правінцыі Мізія. У 84 або 85 годзе н.э. імператар Даміцыян заснаваў тут калонію Флавія Скупі, якая ў далейшым стала вялікім горадам.
З прыходам славян у VI стагоддзі горад быў захоплены племем брсяцы, якое дало яму імя Скоп’е. За часам праўлення балгарскага цара Самуіла Скоп’е становіцца на кароткі перыяд сталіцай Балгарскага царства. У наступным горад напераменку быў пад уладаю Візантыі і Сербіі, а 19 студзеня 1392 года быў захоплены асманамі і атрымаў імя Іскюп (Uskup).
25-26 кастрычніка 1689 года горад заняты Аўстра-венгерскім генералам Энгельберта д’Уга Пікаламіні, які быў змушаны падпаліць Скоп’е праз эпідэмію халеры. Горад гарэў цэлых два дні і неўзабаве быў поўнасцю знішчаны. У XIX стагоддзі Скоп’е зноў становіцца буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 года канчаецца 520-летняе асманскае валоданне горадам, але ўжо налета горад займае сербскае войска.
Падчас Першай Сусветнай вайны Скоп’е знаходзіцца пад акупацыяй балгарскіх і аўстра-венгерскіх сіл, а па яе сканчэнні ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.
У Другой Сусветнай вайне Скоп’е было паўторна акупавана Балгарыяй, саюзнікам нацысцкай Германіі. 22 красавіка 1941 года балгарскае войска Пета заняло Скоп’е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Балгарыі 9 верасня 1944 года.
Пасля вызвалення ад акупантаў (13 лістапада 1944 года) горад хутка развіваецца і становіцца індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 года ў 5:17 па мясцовым часе Скоп’е было разбурана землетрасеннем (6.1 балаў па шкале Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш як 20000 засталіся без прытулку. Пасля землетрасення горад аднаўляецца паводле плана японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.
Тэрытарыяльны падзел
Горад Скоп’е падзелены на 10 абшчын. Па колькасці жыхароў найбольшая абшчына — Газі-Баба (72 617 жыхароў), найменшая — Шута-Арызары (20 800 жыхароў). Па плошчы, найбольшая абшчына — Сарай (229 км²), найменшая — Чаір (3,5 км²). Насельніцтва абшчын Сарай і Чаір пераважна албанскае, а абшчыны Шута-Арызары пераважна цыганскае.[2]
|
Насельніцтва
|
Адукацыя і культура
Гарады-пабрацімы
Waremme[d], Бельгія (1974)[4]
Ізмір, Турцыя (2023)[5]
Адана, Турцыя
Брэдфард, Вялікабрытанія (1961)[4]
Бялград, Сербія (2012)[4]
Дрэздэн, Германія (6 лістапада 1967)[4][6]
Дыжон, Францыя (1961)[4][7]
Заграб, Харватыя (снежань 2011)[4]
Краёва, Румынія
Лечэ, Італія
Любляна, Славенія (2007)[4]
Маніса, Турцыя (1985)[4]
Наньчан, Кітай (1985)[4]
Нюрнберг, Германія (1982)[8][4]
Ніш, Сербія
Падгорыца, Чарнагорыя (2008)[4]
Пернік, Балгарыя
Пітсбург, ЗША (2001)[4][9]
Рубэ, Францыя (1973)[4]
Сарагоса, Іспанія (2008)[4][10]
Сараева, БіГ (2017)[4]
Сафія, Балгарыя
Стамбул, Турцыя (3 красавіка 2003)[4][11]
Суэц, Егіпет (1985)[4]
Ташкент, Узбекістан
Тырана, Албанія (2016)[4][12]
Тэмпэ, ЗША (1971)[4][13]
Уроцлаў, Польшча
Эш-Шэліф, Алжыр (1983)[4]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Горазд Раксолія
- Маці Тэрэза
- Мілчо Манчэўскі — македонскі кінарэжысёр, сцэнарыст
- Срджан Асан Керым — македонскі дыпламат, былы старшыня Генеральнай Асамблеі ААН
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.