горад у Англіі, Вялікабрытанія From Wikipedia, the free encyclopedia
Бра́дфард, або Брэ́дфард[1] (англ.: Bradford [ˈbrædfəd]) — горад у Англіі, у графстве Заходні Ёркшыр. Гэта адміністрацыйны і эканамічны цэнтр абшчыны Брэдфард. Ён знаходзіцца за 14 км на захад ад Лідса, з якім цесна звязаны.
Горад
Брэдфард
Bradford
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва горада — 293,7 тыс. жыхароў (2001), усяго гарадскога паселішча — 493,1 тыс. жыхароў (2007).
Брэдфард заўсёды лічыўся горадам рабочых з задымленым паветрам і дрэннымі жыллёвымі ўмовамі. Дасягнуў свайго росквіту ў часы віктарыянскай эпохі як цэнтр ваўнянай прамысловасці. Пасля Другой сусветнай вайны прызнаны сусветнай сталіцай гандлю ваўняным тэкстылем. Пасля 1960-х гг. тут пасялілася больш за 60 тысяч індыйцаў і пакістанцаў, якія ўносяць змены ў аблічча горада. З адміраннем традыцыйнай прамысловасці сучасны Брэдфард зацята змагаецца за новую ролю. Віктарыянскія будынкі былі абноўлены, і цэнтральная частка набыла прывабны знешні выгляд. Асабліва ўражваюць будынкі ратушы (City Hall) і Ваўнянай біржы (Wool Exchange).
Брэдфард — саборны горад. Сабор па памерах адносна сціплы і падобны да таго, што знаходзіцца ў Шэфілдзе, значна саступае па манументальнасці і паважнасці знакамітым англійскім саборам (Кентэрберы, Ёрк, Лінкальн, Вінчэстэр, Солсберы).
Брэдфардскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.