Горазд Расоклія(макед.: Горазд Росоклија); нар. 21 красавіка 1949) — сучасны паўночнамакедонскі навуковец, спецыяліст у галіне даследаванняў неўрапаталогіі і нейраімуналогіі. З 1992 года — прафесар медыцыны Калумбійскага ўніверсітэта Нью-Ёрка[1].
Горазд Расоклія | ||
---|---|---|
макед.: Горазд Росоклија | ||
Дата нараджэння | 21 красавіка 1949 (75 гадоў) | |
Месца нараджэння | ||
Род дзейнасці | неўролаг | |
Навуковая сфера | неўрапатолаг, нейраімуналогія | |
Месца працы | ||
Навуковая ступень | доктар навук, прафесар | |
Навуковае званне | член Македонскай акадэміі навук і мастацтваў (з 2007) | |
Альма-матар | ||
Узнагароды |
|
Біяграфія
Горазд Расоклія нарадзіўся 21 красавіка 1949 года ў Скоп’і. Адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1976 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта св. Кірылы і Мяфодзія. Пасля праходжання стажыроўкі працаваў у Клініцы неўрапатолагаў і псіхіятрыі, дзе здзейсніў спецыялізацыю ў дадзеных галінах. З 1978 года працаваў у гэтай установе асістэнтам.
У 1985—1986 гадах Горазд Расоклія праводзіў даследаванні па неўрапаталогіі і неўраімуналогіі ў лабараторыях шпіталя Сальпетрыер у Парыжы. Па вяртанні ў Скоп’е заснаваў новую лабараторыю неўраімуналогіі і імунапаталогіі на базе Клінікі неўрапаталогіі і псіхіятрыі пры медыцынскім факультэце, якой кіраваў з 1987 да 1992 года.
У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Характарыстыка падтыпаў лімфацытаў у тканінах галаўнога мозгу і крыві ў хворых з пухлінамі галаўнога мозгу і іх значэнне для прагнозу і лячэння». У тым жа годзе ён быў абраны дацэнтам на кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі медыцынскага факультэта.
Зараз свае нейраімуналагічныя даследавання доктар Расоклія працягвае на базе Калумбійскага ўніверсітэта Нью-Ёрка. Праца з сусветна вядомымі экспертамі ў галіне неўрапаталогіі і псіхіятрыі вывела Горазда Расоклію ў лік самых вядомых неўрапатолагаў ЗША і замежжа.
З 1998 да 2005 года быў дацэнтам псіхіятрыі, а з 2005 стаў прафесарам клінічнай псіхіятрыі на кафедры псіхіятрыі Калумбійскага ўніверсітэта.
Зноскі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.