міжнароднае спартыўнае мерапрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (англ.: 2010 Winter Olympics) — міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, якое адбылося ў канадскім горадзе Ванкуверы 12 лютага – 28 лютага 2010 года.
XXI зімовыя Алімпійскія гульні | |
---|---|
| |
Горад-арганізатар | Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада |
Краіны-ўдзельніцы | 82 |
Колькасць атлетаў | 2574 |
Разыгрываецца медалёў | 86 камплектаў у 7 відах спорту |
Цырымонія адкрыцця | 12 лютага |
Адкрываў | Генерал-губернатар Мікаэль Жан |
Цырымонія закрыцця | 28 лютага |
Алімпійскі агонь | Уэйн Грэцкі, Нэнсі Грын, Катрыёна Лемэй-Доан, Стыў Нэш, Рык Хансен |
Алімпійская клятва | Хэйлі Вікенхайзер (хакей з шайбай) |
Стадыён | Бі-Сі Плэйс |
Сайт | olympics.com/en/o… (англ.) |
← 2006 2014 → | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алімпійская асацыяцыя Канады выбрала Ванкувер як прадстаўніка сваёй краіны, аддаўшы яму перавагу перад Калгары, які збіраўся прымаць гульні ў другі раз і Квебекам. 2 ліпеня 2003 на 115 сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Ванкувер быў прызначаны месцам правядзення гульняў XXI Алімпіяды (ён абышоў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан і аўстрыйскі Зальцбург). Дагэтуль Ванкувер двойчы спрабаваў стаць месцам правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў — у 1976 (прайшлі ў Інсбруку) і 1980 (перамог Лэйк-Плэсід).
На эмблеме адлюстравана статуя-інукшук па імені Іланаак, што ў перакладзе з мовы інуктытут азначае «сябар». Выява была ўзята са статуі, якая стаіць на беразе Англійскага заліва ў Ванкуверы. Зялёны, сіні і блакітны колеры абазначаюць лес, горы і акіян, чырвоны — канадскі нацыянальны колер кляновага ліста, жоўты — колер узыходзячага сонца.
Талісманамі гульняў сталі тры выдуманыя істоты: марскі мядзведзь (напалову касатка, напалову белы барыбал), бігфут і т.зв. Сумі — «дух жывёл», у якім аб'яднаны прадстаўнікі фаўны канадскага ціхаакіянскага ўзбярэжжа.
Дывізамі гульняў аб'яўлены радкі з гімна Канады: «З палаючымі сэрцамі» (англ.: With glowing hearts) і «Самых бліскучых подзвігаў» (фр.: Des plus brillants exploits).
Большасць аб'ектаў знаходзіцца ў гарадской рысе Ванкувера: галоўная арэна гульняў Бі-Сі-Плэйс, Алімпійская вёска, Канада Хакей Плэйс, Пасіфік Калізеум, Алімпійскі цэнтр Ванкувера і Зімовы спартыўны цэнтр. У прыгарадах Ванкувера размяшчаюцца яшчэ два аб'екты: Алімпійскі авал Рычманда (Рычманд) і Сайпрыс Маунтэйн (Вест-Ванкувер).
Ва Уістлеры (126 км ад Ванкувера) пабудаваны Алімпійская і Паралімпійская вёска Уістлера, шматфункцыянальны Алімпійскі парк Уістлера, Уістлер Хілкрэст і Санкавы цэнтр Уістлера.
82 нацыянальныя алімпійскія камітэты накіравалі каманды на Зімовыя Алімпійскія гульні 2010.
Дэбютавалі на зімовых гульнях Кайманавы астравы, Калумбія, Гана, Пакістан, Перу, Сербія, Чарнагорыя. Марока, Мексіка і Ямайка вярнуліся пасля няўдзелу ў турынскай алімпіядзе. Тонга і Люксембург па розных прычынах не здолелі прыняць удзел. Не прымалі ўдзел у Гульнях у Ванкуверы наступныя краіны, што ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Турыне: Венесуэла, Віргінскія астравы, Кенія, Коста-Рыка, Люксембург, Мадагаскар, Тайланд.
Беларусь накіравала на Алімпіяду-2010 101 чалавека, у тым ліку 50 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у 6 відах спорту: 23 чалавекі — хакей, 12 — біятлон, 6 — фрыстайл, 6 — лыжныя гонкі, 2 — горныя лыжы, 1 — канькабежны спорт. Капітан зборнай — Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), кіраўнік дэлегацыі — намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шычко, сцяганосец — Алег Антоненка (хакей).
Упершыню цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла на крытым стадыёне. Мерапрыемства адбылося на 60-тысячнай арэне «Бі-Сі Плэйс» («Пляцоўка Брытанскай Калумбіі») у Ванкуверы.
Пасля выканання ўрачыстай мелодыі «Полымя на вяршыні» да гледачоў выйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Канады, МАК і індзейскіх плямён, на тэрыторыі якіх былі пабудаваныя алімпійскія аб'екты.
Невялікая культурная праграма скончылася выкананнем канадскага гімна, адбыўся парад нацыянальных каманд.
Затым удзельнікаў і гледачоў Алімпіяды прывіталі песняй Нэлі Фуртада і Браян Адамс.
Афіцыйна аб пачатку Гульняў абвясціла генерал-губернатар Канады Мішэль Жан.
Алімпійскі факел запалілі пяцёра легендарных канадскіх спартсменаў — Уэйн Грэтскі (хакей), Нэнсі Грын (горныя лыжы), Катрыёна Лемай-Доан (канькабежны спорт), Стыў Нэш (баскетбол), а таксама паралімпіец Рык Хансен.
У праграму гульняў уключаны спаборніцтвы па сямі відах спорту, падзеленыя на 15 дысцыплін. Будзе разыграна 86 камплектаў узнагарод.
Месца | Краіна | |||
---|---|---|---|---|
1 | Канада | 14 | 7 | 5 |
2 | Германія | 10 | 13 | 7 |
3 | ЗША | 9 | 15 | 13 |
4 | Нарвегія | 9 | 8 | 6 |
5 | Рэспубліка Карэя | 6 | 6 | 2 |
6 | Швейцарыя | 6 | 0 | 3 |
7-8 | Кітай | 5 | 2 | 4 |
7-8 | Швецыя | 5 | 2 | 4 |
9 | Аўстрыя | 4 | 6 | 6 |
10 | Нідэрланды | 4 | 1 | 3 |
11 | Расія | 3 | 5 | 7 |
12 | Францыя | 2 | 3 | 6 |
13 | Аўстралія | 2 | 1 | 0 |
14 | Чэхія | 2 | 0 | 4 |
15 | Польшча | 1 | 3 | 2 |
16 | Італія | 1 | 1 | 3 |
17-18 | Беларусь | 1 | 1 | 1 |
17-18 | Славакія | 1 | 1 | 1 |
19 | Вялікабрытанія | 1 | 0 | 0 |
20 | Японія | 0 | 3 | 2 |
21-22 | Славенія | 0 | 2 | 1 |
21-22 | Харватыя | 0 | 2 | 1 |
23 | Латвія | 0 | 2 | 0 |
24 | Фінляндыя | 0 | 1 | 4 |
25-26 | Казахстан | 0 | 1 | 0 |
25-26 | Эстонія | 0 | 1 | 0 |
Медаль | Імя | Від спорту | Дысцыпліна |
---|---|---|---|
Аляксей Грышын | фрыстайл | акрабатыка | |
Сяргей Новікаў | біятлон | індывідуальная гонка | |
Дар’я Домрачава | біятлон | індывідуальная гонка |
12 лютага 2010 падчас трэніровачных заездаў на алімпійскай трасе ва Уістлеры ў выніку траўм, атрыманых у сур'ёзнай аварыі загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі.[26] Спартсмен не справіўся з кіраваннем пры ўваходзе ў апошні паварот на хуткасці 144 км/г. яго санкі перавярнуліся і саначнік з усёй моцы ўдарыўся аб металічны абмежавальнік. Грузінская дэлегацыя разглядала пытанне аб няўдзеле ў Алімпіядзе з прычыны трагедыі, але пасля прыняла рашэнне застацца на Гульнях, а грузінская каманда апранула на цырымонію адкрыцця чорныя стужкі.[27]
За два дні да трагедыі падчас трэніровачнага заезду на той жа трасе, якая лічыцца адной з самых хуткасных і небяспечных у свеце, пацярпела аварыю румынская саначніца Віялета Страматурару, якая ад удару аб абмежавальнік страціла прытомнасць, але на шчасце пазбегла сур'ёзных траўм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.