Хакей з шайбай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хакей з шайбай, хакей на лёдзе (англ.: ice hockey) — спартыўная камандная гульня на лёдзе на каньках. Задача каманд — у адведзены час забіць спецыяльнымі клюшкамі ў вароты праціўніка як мага больш разоў спецыяльную шайбу.
Кожная каманда мае права выставіць на матч акрэсленую колькасць палявых гульцоў і варатароў, у залежнасці ад рэгламенту спаборніцтва. Непасрэдна на полі знаходзяцца і ўдзельнічаюць у гульні не больш як 6 і не менш як 4 гульцы. Гульцы на полі і варатар у кожны момант могуць быць заменены запаснымі.
Поле мае памеры 51-61 x 24-30 м, куты скругленыя, барты вышынёю 1-1,22 м ад паверхні лёду.
Вароты маюць памеры 1,83 x 1,22 м.
Шайба — плоскі дыск з цвёрдай гумы таўшчынёй 25,4 мм, дыяметрам 76,2 мм.
Гульня працягваецца 60 мін. чыстага часу (тры перыяды па 20 мін. з перапынкамі па 10 мін.).
Першыя зарэгістраваныя хакейныя гульні гуляліся канадскімі салдатамі ў Кінгстане і Галіфаксе на працягу сяр. 1850-ых. У 1870-я быў складзены першы вядомы набор правіл хакея з шайбай — студэнтамі Манрэальскага ўніверсітэта — McGill. Гэтыя правілы ўстанавілі лік гульцоў кожнай каманды і замянялі мяч квадратнай шайбай.
У 1943, паводле гульні 1886, што праходзіла паміж навучэнцамі Універсітэта Каралевы і Каралеўскай Ваеннай акадэміяй Канады, Канадская Аматарская Хакейная Асацыяцыя аб'явіла Кінгстан месцам нараджэння хакея.
Гульня развівалася вельмі хутка і стала настолькі папулярнай, што першы «сусветны чэмпіянат» хакея з шайбай быў праведзены падчас штогадовага Зімовага Манрэальскага Карнавала ў 1883, пераможцам тады стала каманда Універсітэт McGill, а каманды, якія ўдзельнічалі ў Зімовым Карнавале, у 1886 утварылі Аматарскую Хакейную Асацыяцыю Канады (АХАК).
У 1888 новы генерал-губернатар Канады, лорд Стэнлі Прэстан, наведаў турнір Зімовага Манрэальскага Карнавала і быў уражаны хакейным відовішчам. У 1892, Стэнлі, у якасці ўзнагароды для лепшай каманды Канады (розныя лігі мелі трафеі чэмпіянату), купіў дэкаратыўны кубак, які ў далейшым стаў больш вядомы як Кубак Стэнлі, які надаваўся чэмпіёнам АХАК. Гэтая традыцыя працягваецца сёння ў Нацыянальнай Хакейнай Лігі (НХЛ).
Хакей працягваў развівацца і набіраць папулярнасць. У 1896 у Нью-Ёрку зарадзілася Аматарская Хакейная Ліга Амерыкі, пачалі ўтварацца нацыянальныя еўрапейскія лігі. У 1908 была створана Міжнародная Федэрацыя хакея з шайбай (IIHF).
Паколькі хакей з'яўляецца кантактнай і жорсткай гульнёй, то існуе вялікая магчымасць атрымання траўмы. Для прадухілення чаго надаецца пільная ўвага абарончай здольнасці экіпіроўкі гульца. Экіпіроўка звычайна ўключае шлем, наплечнік, налакотнік, абарону для рта (капа), абарончыя пальчаткі (крагі), шорты (таксама вядомы як хакейныя штаны), спартыўны рамень і абарончы нашыйнік.
У экіпіроўку варатара дадаткова ўваходзяць: спецыяльны шлем з маскай, універсальная ахова шыі, нагруднік і шчыткі для ног.
Хакей з шайбай гуляецца на хакейных катках. На працягу нармальнай гульні, па шэсць гульцоў у кожнай камандзе ўключаючы аднаго варатара, кожны з якіх знаходзіцца на каньках. Мэта гульні складаецца ў тым, каб забіць, як мага больш галоў, гумовай шайбай у вароты суперніка, якая размяшчаецца ў процілеглым канцы катка адносна сваіх варот. Гульцы могуць кіраваць шайбай, выкарыстоўваючы клюшку, якая звычайна выгнута з аднаго канца.
Гульцы могуць таксама пераадрасаваць шайбу любой часткай цела, пры гэтым існуюць некаторыя абмежаванні: гульцам забараняецца трымаюць шайбу ў руцэ і перадаваць яе з рук у рукі таварышам па камандзе. Наўмысна забіты гол, — рукой або нагой не залічваецца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.