Remove ads
ігрок у спартыўнай камандзе, які абараняе браму From Wikipedia, the free encyclopedia
Брамнік[1], варата́р[2], галкіпер[3] (ад англ.: goalkeeper) — ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях (гандбол, футбол, хакей).
У шматлікіх гульнявых камандных відах спорту абавязкам яго з’яўляецца абараняць свае вароты, гэта значыць не даваць камандзе суперніка забіць гол. Звычайна існуюць спецыяльныя правілы, якія адносяцца толькі да варатароў. Варатары часта носяць дадатковую экіпіроўку.
У футболе варатар можа дакранацца да мяча рукамі ў межах сваёй штрафной плошчы. Варатарская форма павінна адрознівацца ад формы іншых гульцоў каманды, а таксама гульцоў каманды суперніка і суддзяў. Варатар носіць спецыяльныя пальчаткі, якія дазваляюць яму лепш трымаць мяч і змякчаюць удары. Варатар, які пакінуў штрафную плошчу, лічыцца звычайным гульцом.
У хакеі з мячом варатар гуляе бяз клюшкі ў межах штрафной плошчы (паўкруга радыусам 17 м). Касцюм варатара па колеры павінен адрознівацца ад касцюма астатніх гульцоў каманды. Варатару дазваляецца для засцярогі ад удараў пры падзенні і прамым трапленні мяча апранаць ахоўнае экіпіяванне, а таксама спецыяльныя шчыткі, якія шчыльна абліпаюць ногі. Для абароны кісцей дазваляецца апранаць спецыяльныя пальчаткі, але пальцы пальчатак варатара павінны быць падзеленыя і не павінны мець паміж сабой перапонак або пастак. Дазваляецца на пальчатку наляпляць пласт губкі, паралону або іншага матэрыялу, які не павялічвае іх памераў. Варатар таксама павінен быць на каньках і ў шлеме. Выкарыстанне варатарам ахоўнай маскі з’яўляецца абавязковым.
У хакеі з шайбай варатар носіць спецыяльнае экіпіяванне, якое складаецца з маскі, шчыткоў, пасткі і спецыяльнай клюшкі. Варатар можа прыціскаць шайбу да лёду або заціскаць яе ў пастцы, каб спыніць гульню. Напад на варатара гульцамі каманды суперніка лічыцца парушэннем.
У хакеі на траве варатар носіць ахоўнае экіпіяванне, і яму дазваляецца адбіваць мяч любой часткай цела.
У водным пола варатар можа чапаць мяч двума рукамі, дакранацца крыса басейна і удараць мяч кулаком на адлегласці 4-х метраў ад варот. Таксама варатар можа забіваць галы, аднак яму пры гэтым забараняецца пераплываць на чужую палову поля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.