Remove ads
горад From Wikipedia, the free encyclopedia
Іерусалі́м (іўр.: יְרוּשָׁלַיִם Ерушалаім, араб. أورشليم القدس Урашалім аль-Кудс) — горад на Блізкім Усходзе, фактычная сталіца Ізраіля і абвешчаная сталіца Палесціны (міжнародная супольнасць не прызнае прыналежнасці горада ніводнай краіне, альбо прызнае прыналежнасць заходняй частцы Ізраілю, а ўсходняй — Палесціне; з часоў Шасцідзённай вайны горад цалкам кантралюецца ізраільскімі ўладамі). Старажытны горад Палесціны, размешчаны на паўпустынным пласкагор’і на захад ад Мёртвага мора і р. Іардан. Прамысловы, гандлёвы, фінансавы, навуковы і культурны цэнтр Ізраіля, паводле пастановы (1950) урада сталіца дзяржавы, месца знаходжання ўрада і парламента.. Рэлігійны («свяшчэнны») цэнтр іудзеяў, хрысціян і мусульман.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Як Ізраіль, так і Палесцінская аўтаномія лічаць Іерусалім сваёй сталіцай, не прызнаючы правоў за другой стараною. Ізраільскі суверэнітэт афіцыйна не быў прызнаны ААН і значнай часткай сусветнага грамадства. Органы ўлады Палесцінскай аўтаноміі ніколі не знаходзіліся ў Іерусаліме.
Статус Іерусаліма — прадмет гарачых дыскусій. Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН № 181 ад 29 лістапада 1947, вядомая пад назвай «Рэзалюцыя аб падзеле Палесціны», прадугледжвала, што сусветная супольнасць возьме пад свой кантроль горад пасля сканчэння брытанскага мандата (15 мая 1948).
У 1950 Ізраіль абвяшчае Іерусалім сваею сталіцай. У Іерусаліме знаходзіцца Кнессэт (ізраільскі парламент), а таксама ўсе дзяржаўныя і ўрадавыя ўстановы Ізраіля. У 1948—1967 горад быў акупаваны Іарданіяй, таму статус сталіцы распаўсюджваўся толькі на заходнюю частку горада.
Пасля перамогі ў Шасцідзённай вайне 1967 Ізраіль атрымаў кантроль над усім Іерусалімам.
Законам аб Іерусаліме 30 ліпеня 1980 Ізраіль абвясціў Іерусалім сваёю адзінай і непадзельнай сталіцай.
ААН не прызнаў аднабаковай анексіі Усходняга Іерусаліма. Пасля таго, як 15 жніўня 2006 урад Коста-Рыкі абвясціў аб пераносе свайго пасольства з Іерусаліма ў Тэль-Авіў, а 25 жніўня ўрад Сальвадора ўзяў прыклад з Коста-Рыкі, ў Іерусаліме не засталося ніводнай дыпламатычнай місіі замежнай дзяржавы. Амаль усе краіны размяшчаюць свае амбасады ў Вялікім Тэль-Авіве, за выключэннем Балівіі і Парагвая, чые пасольствы размяшчаюцца ў прыгарадзе Іерусаліма Мавасерэт-Цыён. Кангрэс ЗША яшчэ ў 1995 прыняў пастанову аб пераносе амбасады ў Іерусалім, аднак урад ЗША доўгі час адкладваў выкананне гэтага рашэння. На цяперашні час пасольства ЗША знаходзіцца ў Тэль-Авіве, аднак у Іерусаліме знаходзіцца Генеральнае Консульства ЗША.
Ва Усходнім Іерусаліме знаходзяцца консульства ЗША і некаторых іншых краін, якія ажыццяўляюць кантакты з Палесцінскай аўтаноміяй. У 2017 Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля. Акрамя таго, ён даў старт падрыхтоўцы па пераносе пасольства ЗША з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Рашэнне Трампа не падзялілі лідары шэрагу еўрапейскіх краін, прадстаўнікі арабскіх краін строга раскрытыкавалі гэтае рашэнне[2].
Iерусалім — адзін з самых старажытных ханаанскіх гарадоў (III тыс. да н.э.). У пач. Х ст. заваяваны Давідам, які зрабіў яго рэлігійным і палітычным цэнтрам сваёй дзяржавы (адсюль вызначэнне Iерусаліма як горада Давідава). Росквіт Iерусаліма адбыўся пры цару Саламоне (пабудаваны храм). Пасля падзелу дзяржавы Iерусалім — сталіца Іўдзейскага царства. У 586 (587?) да н.э. зруйнаваны Навухаданосарам II. Адбудаваны яўрэямі пасля вяртання з Вавілонскага палону. 3 538 да н.э. сталіца персідскай правінцыі. Пасля заваявання Персіі Аляксандрам Македонскім і распаду яго дзяржавы пад уладай Пталамеяў, з 198 да н.э. — Селеўкідаў. 3 141 да н.э. сталіца дзяржавы Махавеяў. У 70 н.э. зруйнаваны рымскім імператарам Цітам. У IV ст. пры імператару Канстанціне свяшчэнны цэнтр хрысціян. 3 395 пад уладай Візантыі. Пасля арабскага заваявання (638) — свяшчэнны цэнтр мусульман. У 1099 захоплены крыжаносцамі, стаў месцам паломніцтва хрысціян. У 1173 Iерусалім наведала Ефрасіння Полацкая. У 1187 горад заваяваны егіпецкім султанам Салах-ад-Дзінам. 3 1517 у складзе Асманскай імперыі. У 1917 захоплены брытанскімі войскамі. У 1920—48 адміністрацыйны цэнтр брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціны. Паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН ад 29.11.1947 Iерусалім павінен быў стаць самастойнай адміністрацыйнай адзінкай пад кіраваннем ААН. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948—49 быў падзелены на 2 часткі: усходняя адышла Іарданіі, заходняя — да Ізраіля. У 1950 урад Ізраіля аб’явіў яго сталіцай краіны. У выніку ізраільска-арабскай вайны 1967 Ізраіль захапіў увесь Iерусалім і ў ліпені 1980 абвясціў яго «вечнай і непадзельнай сталіцай» Ізраіля.
Вядучыя галіны прамысловасці: паліграфічная, лёгкая, харчовая. Развіты гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, фармацэўтычная, шкляная, радыётэхнічная прамысловасць, апрацоўка алмазаў. Розныя рамёствы.
Іерусалім размешчаны на паўднёвых адгор’ях плато ў Іўдзейскіх гарах, якія ўключаюць у сябе Аліўкавую гару (на ўсходзе) і гару Скопус (на паўночным-сходзе). Вышыня старога горада складае каля 760 метраў. Увесь Іерусалім акружаны далінамі і высушанымі рэчышчамі рэк. Даліны Кідрон, Эном і Тырапаэон перасякаюцца ў раёне на поўдзень ад Старога горада Іерусаліма. Даліна Кідрон ляжыць да ўсходу ад Старога горада, Аліўкавая гара аддзяляе яе ад уласна горада. Уздоўж паўднёвага боку старога Іерусаліма размяшчаецца даліна Эном, якая вядома па біблейская эсхаталогіі «Геена вогненая» альбо пекла. Даліна Тырапаэон пачынаецца на паўночным захадзе паблізу Дамаскай брамы і цягнецца далей на паўднёвы ўсход праз цэнтр старога горада да сажалкі Сілоэм, дзе падзяляецца на дзве часткі, каля двух узгоркаў ля храмавай гары на ўсходзе, і на астатняй частцы горада на захадзе (ніжняя і верхняя частка горада была апісана Іосіфам Флавіусам). Сёння, гэтая даліна месціць руіны, якія былі назапашаны на працягу стагоддзяў.
У біблейскія часы, Іерусалім быў акружаны лясамі мігдалаў, алівы і хвоямі. На працягу стагоддзяў войнаў і нядбайнасці, гэтыя лясы былі знішчаны. Фермеры ў рэгіёне Іерусаліма будавалі каменныя тэрасы на схілах такім чынам, каб стрымаць глебы, надаюць гарадскому ландшафту пэўную асаблівасць.
Вада заўсёды была асноўнай праблемай у Іерусаліме, аб чым сведчыць разгалінаваная сетка старажытных вадаправодаў, тунэлі, басейны і цыстэрны знаходзяцца ў горадзе. Іерусалім знаходзіцца ў 60 км на ўсход ад Тэль-Авіва і Сярэдземнага мора, а таксама ў 35 км на захад ад Мёртвага мора, які з’яўляецца самым нізкім вадаёмам на Зямлі. Суседнія гарады ёсць Віфлеем і Бейт-Джаля на поўдзень, Абу-Дыс і Маале-Адумім на ўсход, Мевасерэт Цыён на захад, і Рамала і Гіват Зееў на поўнач.
Горад характарызуецца міжземнаморскім кліматам, з гарачым, сухім летам і мяккай вільготнай зімой. Снег як правіла выпадае раз ці два на зіму, нягледзячы на тое, што ў горадзе праходзіць вялікі снегапад кожныя тры-чатыры гады. Студзень самы халодны месяц у годзе, калі сярэдняя тэмпература складае 9,1 °C; ліпень і жнівень з’яўляюцца самымі гарачымі месяцамі, з сярэдняй тэмпературай 24,2 °C. Улетку, як правіла, ападкаў няма. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 550 мм. Дажджы маюць месца амаль выключна ў перыяд з кастрычніка па май. Іерусалім мае 3400 гадзін сонечнага надвор’я на год.
Многія галоўныя вуліцы ў Іерусаліме былі пабудаваны без уліку існавання вялікага аб’ёму гарадскога транспартага трафіку, што прывяло да перагружанасці трафіку і большага забруджвання гарадскога паветра. Прамысловае забруджванне ў межах горада з’яўляецца рэдкім, але выкіды з заводаў на ізраільскіх міжземнаморскіх узбярэжжах маюць месца быць.
Клімат Іерусаліма | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 23,4 | 25,3 | 27,6 | 35,3 | 37,2 | 36,8 | 40,6 | 44,4 | 37,8 | 33,8 | 29,4 | 26 | 44,43 |
Сярэдні максімум, °C | 11,8 | 12,6 | 15,4 | 21,5 | 25,3 | 27,6 | 29,0 | 29,4 | 28,2 | 24,7 | 18,8 | 14,0 | 21,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 9,1 | 9,5 | 11,9 | 17,1 | 20,5 | 22,7 | 24,2 | 24,5 | 23,4 | 20,7 | 15,6 | 11,2 | 17,5 |
Сярэдні мінімум, °C | 6,4 | 6,4 | 8,4 | 12,66 | 15,7 | 17,8 | 19,4 | 19,5 | 18,6 | 16,6 | 12,3 | 8,4 | 13,5 |
Абсалютны мінімум, °C | −6,7 | −2,4 | −0,3 | 0,8 | 7,6 | 11 | 14,6 | 15,5 | 13,2 | 9,8 | 1,8 | 0,2 | −6,7 |
Норма ападкаў, мм | 133,2 | 118,3 | 92,7 | 24,5 | 3,2 | 0 | 0 | 0 | 0,3 | 15,4 | 60,8 | 105,7 | 554,1 |
Крыніца: Israel Meteorological Service |
Іерусалім мае цалкам асаблівы статус для прыхільнікаў аўраамічных рэлігій як месца размяшчэння святынь іўдаізму, хрысціянства і іслама. Святынямі для яўрэяў з’яўляецца Храмавая гара і заходняя сцяна Іерусалімскага храма — Сцяна плачу; для мусульман — мячэці на храмавай гары (рэлігійны архітэктурны комплекс Аль-Харам аль-Шарыф); для хрысціян усіх канфесій — Храм Уваскрэшэння Хрыстова і мноства цэркваў, збудаваных на месцах, дзе ступаў Ісус.
У яўрэйскіх традыцыйных крыныцах слова «Іерусалім» згадваецца больш за 600 разоў[3]. У 960 годзе да н.э. цар Саламон паставіў на гары Морыя Першы Храм, які быў разбураны ў 586 годзе да н.э. царом Вавілона Навухаданосарам. Вярнуўшыся з вавілонскага палону, іўдзеі збудавалі Другі Храм, які праіснаваў звыш 500 гадоў і цалкам перабудаваны царом Ірадам (у 34-7 гадах да н.э.). Іерусалімскі храм, які быў адным з самых пышных збудаванняў свайго часу, стаў сімвалам Іерусаліма, увасабленнем яго моцы і велічы. Найвялікшая яўрэйская святыня была цалкам разбураная ў 70 годзе рымскім імператарам Цітам. У 1534 годзе ў Іерусаліме нарадзіўся Іцхак Лурыя Ашкеназі, стваральнік лурыянскай кабалы.
У 638 годзе Іерусалім быў заваяваны мусульманамі. У ісламе Храмавая гара звязана з гісторыяй пра начное ўшэсце прарока Мухамада. Незразумела, ці было гэта бачаннем, сном або з’явай чыста псіхічнай уласцівасці, вядома толькі, што Прарок быў разбуджаны і перанесены на чарадзейнай жывёліне ў Іерусалім. Над месцазнаходжаннем старажытнага іўдзейскага Храма адчыніліся нябёсы і адкрыўся шлях, які прывёў Мухамада да трона Госпада, аднак ні яму, ні яго спадарожніку, анёлу Джыбрылю (Гаўрыілу) не было дазволена ўступіць у залімітавыя вобласці. Многія не паверылі Прароку, калі ён распавёў гэту гісторыю, аднак тыя, хто былі ў Іерусаліме і ведалі, што Прарок там ніколі не бываў, сталі ў дэталях распытваць яго аб гэтым горадзе, і калі ён у дакладнасці апісаў ім гэта месца, то ўсе пераканаліся ў праўдзівасці яго слоў. Кажуць таксама, што ён сустракаўся і гутарыў з іншымі прарокамі мінулага, як Ісай (Ісус), Мусай (Майсей) і Ібрагімам (Абраамам)[4].
Паводле Бібліі, у Іерусаліме адбываліся шматлікія падзеі. У прыватнасці, галоўныя з іх — Укрыжаванне Хрыстова на прылеглай да горада гары Галгофе і Уваскрасенне Гасподняе. У выніку гэтага Іерусалім лічыцца галоўным святым горадам хрысціян[5].
З сярэдзіны IV стагоддзя і да VII стагоддзя ў Іерусаліме пачынаецца эпоха візантыйскага панавання. У гэты перыяд была пабудавана вялікая колькасць кафедральных сабораў, храмаў і манастыроў па ўсёй акрузе горада. Былі адчынены тэалагічныя кафедры, семінарыі і іканапісныя школы ў самым святым для хрысціян горадзе. У прыватнасці менавіта тады было ўзведзена першае комплекснае архітэктурнае збудаванне вакол пахавальнай пячоры Труны Гасподняй, Галгофы, Каменя памазання і ўздоўж усёй вуліцы Віа Даларозы. Тады ўвесь гэты комплекс называўся «Святыя сады». На кожным святым месцы было ўзведзена па храме, кляштару ці капліцы. Так былі ўзведзены манастыры ў гонар першых хрысціянскіх мучанікаў і святых Старога Запавету: прарока Іллі, прарока Яна Хрысціцеля, святой Ганны, святога Харлампія, святога Стэфана, Брата Ісуса Хрыста святога Якава, манастыр Успення Багародзіцы, манастыр Святых Канстанціна і Алены, манастыр Сумленнага Крыжа, і многіх іншых. Таксама быў пабудаваны комплексны манастыр «Святы Мудрасці» на храмавай гары, дзе знаходзіўся разбураны Іерусалімскі храм.
З 1099—1187 гадах, а таксама з 1229 па 1244 гады Іерусалімам валодалі еўрапейскія крыжакі. Менавіта яны пабудавалі ў Старым горадзе большасць цэркваў і храмаў і значна перабудавалі тыя, што ўжо былі ў тых месцах, якія звязаны з біблейскімі падзеямі. У 1173 годзе ў Іерусаліме памерла Ефрасіння Полацкая. Пасля кананізацыі яна стала лічыцца заступніцай Полацка, а пазней і ўсёй Беларусі[6].
Адмова Асманскай імперыі даць права Расіі распараджацца хрысціянскімі храмамі ў Іерусаліме і Віфлееме паслужыла падставай да Крымскай вайны[7].
На працягу апошніх ста гадоў перад стварэннем дзяржавы Ізраіль яўрэі складалі большасць насельніцтва Іерусаліма:
|
У адпаведнасці з планам ААН па падзеле Палесціны (ад 1947 года), Іерусалім павінен быў стаць міжнароднай тэрыторыяй. У 1950 годзе Усходні Іерусалім быў анексаваны Іарданіяй[9], аднак гэту анексію прызналі толькі Вялікабрытанія, Пакістан і СССР.
Пасля ўсталявання кантролю ў ходзе Шасцідзённай вайны ў 1967 годзе над Усходнім Іерусалімам і Старым горадам Ізраіль распаўсюдзіў свой суверэнітэт на ўсю тэрыторыю Іерусаліма. Усім жыхарам было прапанавана ізраільскае грамадзянства; спачатку большасць з іх адмовілася ад гэтага, спадзяючыся на вяртанне пад уладу Іарданіі, але з цягам часу многія яго прынялі. У 1980 годзе Ізраіль аб’яднаў Заходні і Усходні Іерусалім у адміністрацыйным стаўленні і абвясціў увесь горад цалкам сталіцай Ізраіля. Савет бяспекі ААН у сваёй «рэзалюцыі 478», аднак, не прызнала гэты ўчынак законным. Тэрыторыя Усходняга Іерусаліма ўключана ў Іерусалімскую выбарчую акругу ў Палесцінскі Заканадаўчы Савет — парламент Палесцінскай аўтаноміі.
Пад Старым горадам маецца на ўвазе гістарычная частка Іерусаліма, якая акружана сцяной. Менавіта тут адбываліся ўсе гістарычныя падзеі, звязаныя з Іерусалімам, і тут знаходзяцца практычна ўсе гістарычныя месцы горада, у тым ліку святыя месцы трох сусветных рэлігій.
Стары горад гістарычна падзелены на яўрэйскую, армянскую, хрысціянскую і мусульманскую часткі. У ходзе распачатай у 2000 годзе інтыфады Аль-Акса, якая праходзіць пад мусульманскімі лозунгамі, арабы-хрысціяне на Заходнім беразе ракі Іардан падвяргаюцца пераследу з боку палесцінскіх тэрарыстычных арганізацый, што спарадзіла іх масавую эміграцыю, у тым ліку і са Старога горада.
У 1892 годзе да Іерусаліма была праведзена чыгуначная лінія, якая звязала яго з Яфай. Лінія была зачынена ў 1998 годзе, і на працягу некаторага часу Іерусалім заставаўся без чыгуначнага злучэння. 9 красавіка 2005 года ўчастак лініі паміж Іерусалімам і Бейт-Шэшэмам быў адчынены зноў. У цяперашні час Іерусалім звязаны прамым чыгуначным паведамленнем з Тэль-Авівам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.