Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вавілонскі палон (іўр. גָּלוּת בָּבֶל) — перыяд у гісторыі яўрэйскага народа з 598 па 539 год да н. э. Зборная назва серыі гвалтоўных высялення вавілонскай значнай часткі яўрэйскага насельніцтва Іўдзейскага царства ў часы праўлення Навухаданосара II.
Гэтыя выгнанні адбываліся на працягу 16 гадоў (598-582 гг. да н. э.) і былі карнымі мерамі ў адказ на антывавілонскія паўстанні ў Іўдзеі. Гэты перыяд завяршыўся з вяртаннем часткі яўрэяў у Іўдзею пасля заваявання Вавілоніі персідскім царом Кірам Вялікім.
Вавілонскі палон прывёў да з'яўлення буйной яўрэйскай дыяспары і зрабіўся паваротным пунктам у развіцці яўрэйскай рэлігійна-нацыянальнай свядомасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.