заходнегерманская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Англійская мова (саманазва: English, the English language) — мова англа-фрызскай падгрупы заходняй групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і, якая першапачаткова ўзнікла на землях паўднёва-ўсходняй Анліі ў раннім Сярэднявеччы. Сфарміравалася на аснове дыялектаў германскіх плямён, якія ў перыяд з V па VIII стагоддзі перасяляліся на Брытанскія астравы. Сваю назву яна атрымала па назве германскага племені англаў (англ.: Angles). Англійская мова — агульнапрызнаная лінгва франка, што абумоўлена многімі прычынамі, галоўная з якіх — гістарычнае дамінаванне Брытанскай імперыі і ЗША. Агульная назва тых, хто гаворыць на англійскай — англафоны (англ.: anglophones); навуковая і публіцыстычная назва для ўсіх разам англамоўных краін — англасфера (англ.: anglosphere).
Англійская мова | |
---|---|
| |
Саманазва | English, the English language |
Вымаўленне | /ˈɪŋɡlɪʃ/[1] |
Краіны | Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Ірландыя, Новая Зеландыя і інш. |
Рэгіёны | Галоўным чынам Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Аўстралія, Азія |
Афіцыйны статус |
59 незалежных краін; 31 залежная тэрыторыя; шматлікія міжнародныя арганізацыі |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў |
L1: каля 380 млн (2021)[2] L2: каля 1100 млн (2021)[3] |
Статус | у бяспецы[d][4] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць |
лацініца (англійская) англасаксонскія руны (гістарычна) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | анг 045 |
ISO 639-1 | en |
ISO 639-2 | eng |
ISO 639-3 | eng |
WALS | eng |
Ethnologue | eng |
Linguasphere | 52-ABA |
ABS ASCL | 1201 і 12 |
IETF | en |
Glottolog | stan1293 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Распаўсюджанне: Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, шэраг іншых краін усіх частак свету. Колькасць носьбітаў у свеце: 309,4 млн.ч. і 508 млн.ч. з улікам англійскай як другой роднай мовы (1999); у т.л., 55 млн.ч. у Вялікабрытаніі (1984)[5].
Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Індыя, 15 краін Афрыкі (1990[6]).
Англійская мова паходзіць ад мовы германскіх плямён (фрызаў, англаў, саксаў ды ютаў), якія перасяліліся ў Брытанію ў 5 стагоддзі. З іх дыялектаў утварылася стараанглійская мова. Пасля нармандскага заваявання ў 1066 годзе ў стараанглійскую мову перайшло шмат французскіх слоў. У выніку гэтага, а таксама знікнення часткі флексій, развіваецца сярэднеанглійская мова. Следам за тым адбыліся значныя змены ў вымаўленні, якія прывялі да фарміравання (каля 1500 года) сучаснай англійскай мовы. На сёння існуе вялікая колькасць рэгіянальных дыялектаў англійскай мовы (брытанская англійская, шатландская англійская, амерыканская англійская, індыйская англійская і гэтак далей).
У сувязі з засваеннем вялікай колькасці слоў з многіх іншых моў цягам сваёй гісторыі, сучасная англійская мова змяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва датычна галосных. Сучасная англійская асімілюе не толькі словы з іншых еўрапейскіх моў, але й моў з усяго свету. Оксфардскі слоўнік англійскай мовы налічвае больш за 250 тысяч розных слоў, не лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых паняццяў[7][8].
Алфавіт англійскай мовы заснаваны на лацініцы і складаецца з 26 літар: з іх 6 галосных і 20 зычных.
Раней (да прыняцця англасаксамі хрысціянства) ужываліся англасаксонскія руны.
Пісьменнасць існуе з 7—8 ст., пачаткова, да хрысціянізацыі (пачатай з 6 ст.), на аснове старажытнагерманскай рунічнай графікі, потым на аснове лацінскай графікі. Рунічны алфавіт («Футарк») уключаў 26 літар. Першы помнік: рунічны надпіс на Фрэнксавым куфэрку (7 ст.). Старажытныя помнікі: «Беавульф» (эпічная паэма, каля 700; захавалася ў пазнейшых спісках), «Англа-саксонская хроніка» (9 ст.), пераклад «Сусветнай гісторыі» Арозія (9 ст., пераклад караля Альфрэда); пераклад «Царкоўнай гісторыі англаў» біскупа Беды Вельмішаноўнага (9 ст.).
Сярод індаеўрапейскіх моў арфаграфія англійскай мовы лічыцца адной з самых складаных для вывучэння. Яна адносна дакладна адлюстроўвае англійскую вусную мову эпохі Адраджэння, але абсалютна не адпавядае сучаснай фанетыцы брытанцаў, амерыканцаў, аўстраліцаў і іншых носьбітаў мовы. Мноства слоў утрымлівае літары, якія не вымаўляюцца пры чытанні, і наадварот, многія гукі, якія вымаўляюцца, не маюць графічных эквівалентаў. Так званыя «правілы чытання» абмежаваны такой колькасцю выключэнняў, што губляюць усялякі практычны сэнс. Вучні вымушаны вывучаць напісанне і чытанне кожнага новага слова, у сувязі з чым у слоўніках прынята пазначаць транскрыпцыі кожнага слова. Вядомы лінгвіст Макс Мюлер назваў англійскую арфаграфію «нацыянальным бедствам».
У англійскай мовы мноства дыялектаў. Іх разнастайнасць у Вялікабрытаніі значна большая, чым у ЗША, дзе асноўнай літаратурнай нормай да сярэдзіны XX ст. з’яўляўся сярэднеатлантычны (Mid-Atlantic) дыялект. З 1950-х гг. галоўную ролю набыў сярэдне-заходні (Mid-Western) дыялект. Сучасныя даследчыкі вылучаюць значную варыятыўнасць англійскай мовы ў сучасным свеце.
Сучасная англійская мова мае вялікую колькасць тэрытарыяльных дыялектаў: у Вялікабрытаніі — шатландскі, група паўночных, цэнтральных (усходне-цэнтральных і заходне-цэнтральных), паўднёвых і паўднёва-заходніх дыялектаў; у ЗША — групы дыялектаў усходне-англійская, сярэдне-атлантычная (цэнтральная), паўднёва-усходняя, сярэдне-заходняя. Дыялектныя адметнасці ў Вялікабрытаніі значна болей выразныя, чым у ЗША, дзе асновай літаратурнай нормы стаў цэнтральны дыялект.
Наяўныя амерыканскі, канадскі і аўстралійскі варыянты літаратурнай нормы адрозніваюцца ад літаратурнай англійскай мовы галоўным чынам вымаўленнем і лексікай.
Продак сучаснай англійскай мовы — старажытнаанглійская мова — вылучылася ў дапісьмовы перыяд сваёй гісторыі з асяроддзя германскіх моў, захаваўшы шмат агульнага як у лексіцы, так і ў граматычнай структуры. У ранейшы перыяд старажытныя германцы вылучыліся з індаеўрапейскай культурна-моўнай супольнасці — на глебе апошняй сфарміраваліся як індаіранскія мовы (індаарыйскія, іранская), так і большасць еўрапейскіх (кельцкія, германскія, раманскія, італійскія, балтыйскія і славянскія мовы). У германскіх мовах захаваліся старажытныя пласты агульнай індаеўрапейскай лексікі, але трансфармаваліся паводле законаў Грыма і Вернера. Так індаеўрапейскае паходжанне маюць паняцці роднасці (mother, father, sister, brother, daughter, son) і некаторыя лічэбнікі.
Выдзяляюцца перыяды развіцця: старажытнаанглійскі (7—11 ст.; англаксонская мова), сярэднеанглійскі (12—15 ст.; сярэднеанглійская мова), ранні новаанглійскі (16—17 ст.; ранняя новаанглійская мова), новаанглійскі (з 18 ст.).
Англійская мова паходзіць ад паўночнаморскіх германскіх дыялектаў Паўночнага мора, якія былі прынесены на Брытанскія астравы германскімі пасяленцамі з розных частак цяперашніх Нідэрландаў, паўночна-заходняй Германіі і Даніі[9]. Да таго часу ў Рымскай Брытаніі карэннае насельніцтва, як мяркуецца, гаварыла на агульнабрэтонскай мове , кельцкай па паходжанню, пры суперстратным уплыве лацінскай мовы, які тлумачыцца 400-гадовым перыядам знаходжання ў складзе Рымскай дзяржавы[10]. Адным з гэтых прышлых германскіх плямён былі англы[11], якія, на думку Беды Вялебнага, поўнасцю перасяліліся ў Брытанію[12]. Назва «Англія» (англ.: England ад Engla land[13] «зямля англаў») і прыметнік «англійскі» (англ.: English, старажытнаанглійскае Englisc[14]) утвораны ад назвы гэтага племені, але саксы, юты і некаторыя іншыя германскія народы берагоў Фрысландыі, Ніжняй Саксоніі, Ютландыі і Паўднёвай Швецыі таксама перамясціліся на Брытанскія астравы ў гэтую эпоху[15][16].
Перасяліўшыся ў Брытанію, англы, саксы і юты ўступілі ў жорсткую барацьбу з мясцовым кельцкім насельніцтвам. Сутыкненне з кельтамі амаль не паўплывала ні на структуру старажытнаанглійскай мовы, ні на яе слоўнік. Не болей за 80 кельцкіх слоў захавалася ў помніках старажытнаанглійскай мовы. Сярод іх:
Першапачаткова старажытнаанглійская мова была неаднароднай групай дыялектаў, што адлюстроўвала рознае паходжанне жыхароў тагачаснай Англіі[17]. У старажытнаанглійскі перыяд мовы (гаворкі) старажытнагерманскіх плямён англаў, саксаў і ютаў сфарміравалі 4 тэрытарыяльныя дыялекты: нартумбрыйскі, мерсійскі, уэсекскі, кентскі.
Заняпад паўночных і паўночна-ўсходніх зямель ад скандынаўскіх набегаў і палітычна-эканамічнае ўзмацненне Уэсекскага каралеўства (9—11 ст.) прывялі да таго, што уэсекскі (заходнесаксонскі) дыялект з часам пачаў пераважаць і стаў асновай для тагачаснай літаратурнай мовы, і іменна на гэтай гаворцы быў напісаны «Беавульф». Большасць помнікаў гэтага перыяду таксама захавалася ва ўэсекскай рэдакцыі. Мовы кельцкіх народаў захаваліся пераважна ў геаграфічных назвах.
У старажытнаанглійскай мове пазней адбыліся змены, звязаныя з дзвюма хвалямі нашэсцяў. Першай хваляй сталі носьбіты паўночнагерманскіх моў, калі Хальфдан Рагнарсан і Івар Бяскосты пачалі заваяванне і каланізацыю паўночнай часткі Брытанскіх астравоў у VIII і IX стагоддзях (гл. Данелаг). Другой хваляй было нашэсце ў краіну ў XI стагоддзі нарманаў, носьбітаў раманскай старанармандскай мовы . Старанармандская мова развілася ў англанармандскую , а затым у англа-французскую , увёўшы ва ўжытак пласт слоў, звязаных з судоваю справай і дзяржаўным кіраваннем. Гэтыя дзве падзеі прывялі не толькі да пашырэння лексікону скандынаўскімі і нармандскімі словамі, але і да спрашчэння граматыкі стараанглійскай мовы, зрабіўшы яе такім чынам незвычайна адкрытаю для запазычання новых слоў з іншых моў.
Дадзены этап рахзвіцця англійская мовы ахоплівае перыяд 1066—1485 гг. У 1066 г. Англію заваявалі нарманы, якія зрабілі сваю (французскую) мову моваю эліты. Англійская існавала ў якасці народнай, маючы 3 асноўныя дыялектныя зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Таксама на ёй размаўлялі рэшткі англа-саксонскай арыстакратыі. Але буйныя землеўладальнікі, якія належалі да англа-саксонскай большасці, патроху павялічвалі свой уплыў, нарманы ўсё болей асіміляваліся. Сярэднеанглійская мова ўзнікла на базе англа-саксонскай, з французскім уплывам. Творы Джэфры Чосера «Кентэрберыйскія апавяданні » і «Смерць караля Артура» Томаса Мэлары з’яўляецца самымі вядомымі ўзорамі мовы таго часу. Працэс пранікнення французскіх слоў у англійскую мову дасягае вяршыні ў 1250—1400 гг.
Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі фанетыкі і граматыкі пад уплывам французскай мовы. У прыватнасці старафранцузскае паходжанне мае большасць слоў, якое мае дачыненне да кіравання дзяржавай (акрамя германскіх king і queen — «кароль» і «каралева» адпаведна).
большасць арыстакратычных тытулаў:
словы, якія тычацца вайсковай справы:
судовыя паняцці:
царкоўныя паняцці:
Цікава, што слова, якія маюць дачэненне да гандлю і прамысловасці — французскага паходжання, а назвы простых рамёстваў — германскага. Прыклад першых: commerce — гандаль, industry — прамысловасць, merchant — купец. Аднак назвы большасці жывёл — германскія, а назвы мяса гэтых жывёл запазачыная з французская мовы, што заўважыў яшчэ Вальтэр Скот у рамане «Айвенга»:
прыклад першых:
прыклад другіх:
Граматычная структура мовы мяняецца і далей: імянныя і дзеяслоўныя канчаткі спачатку змешваюцца, а потым, у канцы гэтага перыяду, амаль цалкам знікаюць. У прыметніках акрамя канчаткаў, што раней утваралі параўнальныя ступені, з’яўляюцца дадатковыя словы more ‘болей’ і most ‘найболей’. У перыяд 1400—1483 гг. адбываецца перамога лонданскага дыялекту над іншымі. Лонданскі дыялект узнік на базе сінтэзу паўднёвых і цэнтральных дыялектаў. У фанетыцы адбываецца так званы Вялікі зрух галосных.
У выніку міграцыі часткі брытанцаў на тэрыторыю ірландскага графства Уэксфорд у 1169 годзе сфарміравалася мова ёла, якая знікла ў сярэдзіне XIX ст.
У 16—17 ст. складваецца ранняя новаанглійская мова. Перыяд сучаснай англійскай мовы , да якога адносяцца творы Уільяма Шэкспіра[18] і Біблія караля Якава, звычайна адлічваюць прыблізна ад 1550. Пасля таго, як Злучанае Каралеўства стала каланіяльнай дзяржавай, англійская мова служыла «лінгва франка» для калоній Брытанскай імперыі. У паслякаланіяльны перыяд некаторыя з новаствораных нацый, у склад якіх уваходзілі носьбіты некалькіх розных аўтахтонных моў , выбралі англійскую мову ў якасці лінгва франка, каб пазбегнуць палітычных складанасцей, звязаных з узвышэннем аднае аўтахтоннае мовы над астатнімі. У выніку разрастання Брытанскай імперыі, англійская мова была прынята ў Паўночнай Амерыцы, Індыі, Аўстраліі і многіх іншых рэгіёнах. Працэс распаўсюджвання англійскай мовы ўзмацніўся з ростам ролі ЗША ў міжнародных адносінах у сярэдзіне 20-га ст. На пачатак 21-га стагоддзя, англійская мова з’яўляецца самай шырокаўжывальнай мовай за ўсю гісторыю[19].
На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі англійская мова вывучалася ў якасці замежнай абсалютнай большасцю (76,3 %) вучняў[20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.