Remove ads
газета From Wikipedia, the free encyclopedia
«Звязда́», таксама «Звезда», у 1917 годзе таксама «Молот», «Буревестник» — штодзённая беларуская грамадска-палітычная газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай мове.
«Звязда» | |
---|---|
Тып | штодзённая газета[d] і прэса[d] |
Уладальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Выдавецкі дом «Звязда»[1] |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч[3] |
Заснавана | 27 ліпеня (9 жніўня) 1917 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а |
Тыраж | 20 тыс. |
ISSN | 1990-763X |
Узнагароды | |
Вэб-сайт |
zviazda.by/be (бел.) zviazda.by/ru (руск.) |
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Заснавальнікі — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Газета асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё Беларусі, дзейнасць сілавых органаў і органаў улады ў Беларусі, прафсаюзаў, міжнароднае, фізкультурна-спартыўнае жыццё.
Выходзіць з 1917 года з рознай перыядычнасцю і з перапынкамі. Першы нумар выйшаў 27 ліпеня (9 жніўня) 1917 года ў Мінску на рускай мове. З 1925 года газета друкуецца на беларускай і рускай мовах, са жніўня 1927 года — на беларускай мове.
Спачатку выдавалася як орган Мінскага камітэта РСДРП(б). Арганізатары і першыя рэдактары Вільгельм Кнорын, Карл Ландар, Аляксандр Мяснікоў, Васіль Фамін, Міхаіл Фрунзэ. Двойчы закрывалася Часовым урадам, але выходзіла пад іншымі назвамі: з 15(28).09 да 6(19).10.1917 года — «Молот»; з 8(21).10 да 29.10(11.11).1917 года — «Буревестник», як орган Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). З 1(14).11.1917 года выдаецца пад першапачатковай назвай «Звезда».
Спачатку рэзка крытыкавала пазіцыі Часовага ўрада, прапагандавала праграму РСДРП(б), змяшчала матэрыялы бальшавіцкіх з’ездаў, канферэнцый і пленумаў. Пасля кастрычніцкага перавароту 1917 года асноўны ідэалагічны і прапагандысцкі орган бальшавікоў. У сувязі з акупацыяй Беларусі немцамі з лютага 1918 года выдавалася ў Смаленску як газета Паўночна-Заходня абласнога і Смаленскага губернскага камітэтаў РКП(б). Са снежня 1918 года зноў у Мінску. З пачатку сакавіка 1919 года «Звязда» — орган ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, 1-19.04.1919 года выходзіла ў Вільні, з 1.05 да 8.08.1919 года — зноў у Мінску. Падчас польскай акупацыі з восені 1919 года выдавалася ў Смаленску, штотыднёвік, з 8.08.1920 — у Мінску. У 1920-1930-я гады асвятляла пытанні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва праз дзейнасць камуністычнай партыі. У 1920—1921 гадах рэдактарам «Звязды» працаваў Вітольд Ашмарын, які потым стаў арганізатарам і першым кіраўніком Беларускага аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва[4].
У Другую сусветную вайну была органам друку савецкага падпольнага і партызанскага руху барацьбы з нацысцкімі акупантамі. Спачатку выходзіла ў Мінску, потым у Магілёве і Гомелі (да 13.08.1941). У маі—верасні 1942 года выпускалася нелегальна як орган Мінскага падпольнага камітэта КП(б)Б; выйшлі 4 нумары. Рэдактары Уладзімір Амельянюк (№ 1), Вячаслаў Нікіфараў (№ 2-4). З 27.01.1943 да 1.07.1944 года выдавалася як орган ЦК КП(б)Б і Мінскага абкама КП(б)Б у зоне дыслакацыі партызанскіх злучэнняў на Міншчыне, выйшлі 93 нумары (у студзені 1943 — лютым 1944, рэдактар Міхаіл Барашкаў). З 10.7.1944 года выдаецца ў Мінску, да 1991 года орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў БССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.