Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, палітычная партыя камуністычнага кірунку на землях Заходняй Беларусі. Створаная ў канцы кастрычніка 1923 і ўваходзіла ў склад Камуністычнай партыі Польшчы на правах тэрытарыяльна-аўтаномнай арганізацыі.
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі | |
---|---|
Дата заснавання | 1923 |
Дата роспуску | 1938 |
Штаб-кватэра | Польшча |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыялістычная, нацыянальна-вызваленчая |
Інтэрнацыянал | Камінтэрн |
Саюзнікі і блокі | КПП, БПСР, БРА, ЧД, БХД |
Колькасць членаў | 4000 (пачатак 1930-х) |
Партыйны друк | газеты «Чырвоны сцяг», «Партработник», «Куймы бронь», «До вальки», «Ройтэ фон» і часопіс «Большевик» |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (61 чал.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
У канцы кастрычніка 1923 на канферэнцыі прадстаўнікоў Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага акруговых партыйных камітэтаў, згодна з рашэннем II-га з'езда Камуністычнай рабочай партыі Польшчы, які прызнаў мэтазгодным стварэнне беларускай тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі, была арганізацыйна аформлена Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. У партыйных арганізацыях на момант абвяшчэння КПЗБ налічвалася толькі 528 чал. Для арганізацыйнага ўмацавання КПЗБ важнае значэнне мела прыняцце ў яе шэрагі Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), якая ў сярэдзіне 1922 вылучылася ў левага крыла Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Кіраўнікі БРА былі кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ, а з снежня 1925 І. Лагіновіч (П. Корчык) становіцца палітычным сакратаром ЦК КПЗБ[1].
У канцы 1924 у шэрагах КПЗБ налічвалася 2 296 чал., аб’яднаных у 433 гурткі, 45 райкамаў і 6 акруговых камітэтаў, а ў канцы 1927 — 3 254 чал. У 1924—1929 дзейнічалі 6 акруговых (Баранавіцка-Слонімскі, Беластоцкі, Брэсцкі, Віленскі, Гродзенскі, Пінскі) і больш за 50 раённых камітэтаў КПЗБ. У сакавіку 1932 у КПЗБ налічвалася 3 600 чалю, з іх каля 20% пражывала ў гарадах і каля 80% — у вёсцы. У перыяд з 1933 па 1934 КПЗБ налічвала ў сваіх шэрагах да 3 800 — 4 000 чал. У гэты перыяд дзейнічалі 11 акруговых (дадаткова Лідскі, Маладзечанскі, Навагрудскі, Пастаўска-Глыбоцкі, Свянцянска-Браслаўскі) і больш за 90 раённых камітэтаў партыі[2]. Пад кіраўніцтвам КПЗБ дзейнічалі Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі і Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам Заходняй Беларусі.
З мэтай аказання арганізацыйнай дапамогі КПЗБ у Мінску ў ліпені 1924 было створана Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі. У яго склад уваходзілі кіраўнікі ЦК КП(б)Б і Саўнаркама БССР А. Крыніцкі, А. Чарвякоў, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі, А. Славінскі, а з лістапада 1924 І. Лагіновіч. У функцыі Бюро дапамогі ўваходзіла вядзенне перапіскі па пытаннях палітычнага і арганізацыйнага характару ў падпольным ЦК КПЗБ, аказанне яму дапамогі ў падрыхтоўцы кіруючых кадраў, выданні партыйнай літаратуры і арганізацыі работы падпольных друкарняў, аказанне фінансавай падтрымкі[3].
КПЗБ у розны час выдавала наступныя друкаваныя выданні: газета «Чырвоны сцяг», тэарэтычны часопіс «Бальшавік», выдавалася на польскай, яўрэйскай, рускай і літоўскай мовах газета «Do walki» («На барацьбу»), «Kujmy bróń» («Куйце зброю»), «Партработнік», «Бюлетэнь ЦК КПЗБ», «Весткі з СССР», «Barikada» («Барыкада»). Легальнымі друкаванымі органамі партыі былі газеты «Барацьба», «Беларуская газета», «Жыццё», «Наша воля», сатырычны часопіс «Асва».
А. Чарвякоў і У. Ігнатоўскі, працэс «беларусізацыі» ў БССР цесна звязвалі з неабходнасцю далейшага ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Таму вялікую занепакоенасць у іх выклікала актыўная сепаратыўная дзейнасць былога галоўнага рэдактара газеты «Савецкая Беларусь» М. Гурына-Маразоўскага («Стах»). У пачатку 1924 ён быў накіраваны на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь з мэтай арганізацыі выдання цэнтральнага друкаванага органа ЦК КПЗБ. У хуткім часе ён стварыў у КПЗБ сепаратыўную групоўку «сэцэсію» і заручыўся падтрымкай сакратара Віленскага акруговага камітэта КПЗБ Тамашэўскага («Стары»)[4].
Выступала за перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэнне Заходняй Беларусі, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам без выкупу.
У ЦК у розны час уваходзілі: А. А. Альшэўскі, Л. Н. Аранштам, М. С. Арэхва, Я. С. Бабровіч, М. А. Блінчыкаў, Ю. Брун, С. І. Будзінскі, Р. Д. Вольф, С. К. Гарбуз, Х. Р. Гелер, А. П. Данялюк, Г. М. Дуа, С. А. Дубовік, Э. А. Ідаль, А. У. Канчэўскі, А. Р. Капуцкі, П. Корчык (І. К. Лагвіновіч), С. М. Малько, М. П. Маслоўскі, С. А. Мертэнс, С. Т. Мілер, М. Л. Перавалоцкі, Ф. Б. Пірышка, А. Х. Раф, Л. І. Родзевіч, А. М. Разенштайн, І. Ф. Сяменікаў, А. С. Славінскі, М. М. Словік, В. З. Харужая, А. І. Цукерман, Л. Р. Шайкоўскі, Е. І. Шоламаў, Л. М. Янкоўская.
Была распушчаная пастановай Выканкаму Камінтэрну ў жніўні 1938.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.