Лазар Навумавіч Аранштам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лазар Навумавіч Аранштам (псеўданімы: Артур; Якуб Чарняк; 21 (9) чэрвеня 1896, Барзна[1], Украіна — 1939, НКВД) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].
Лазар Навумавіч Аранштам | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 чэрвеня 1896 |
||||||
Смерць |
25 сакавіка 1938 (41 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||
Званне | камісар | ||||||
Бітвы | Грамадзянская вайна ў Расіі | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
З 1915 года ў РСДРП(б). Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве[1]. Служыў у Чырвонай Арміі — камісар дывізіі, камісар інспекцыі артылерыі. У 1924 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь[1]. Сакратар ЦК КПЗБ, член ЦК КПП, дэлегат II (1924), III (1926) канферэнцый, I з'езда (1928) КПЗБ[1]. Арыштаваны ў лютым 1926[1] польскімі ўладамі. Па абмене палітзняволенымі ў 1928 апынуўся ў СССР[1]. Жыў і працаваў у Беларусі (сакратар Віцебскага акруговага камітэта КП(б)Б). З 1929 член РВС і начальнік Палітупраўлення Беларускай вайсковай акругі. У 1933 накіраваны на Далёкі Усход начальнікам Палітупраўлення Асобай Далёкаўсходняй арміі[1]. Член ЦКК ВКП(б) у 1934-37. Член ЦК КП(б)Б у 1929-33, кандыдат у члены з 1929-30, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1930-33. Член ЦВК СССР в 1929-31, член ЦВК БССР у 1924, 1929-33[1].
Арыштаваны ў 1937, загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1956.
Зноскі
- Аронштам Лазарь Наумович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.