Брытанскія астравы

архіпелаг на паўночным захадзе Еўропы From Wikipedia, the free encyclopedia

Брытанскія астравы

Брытанскія астравы — архіпелаг на паўночным захадзе Еўропы, паміж Паўночным морам і Атлантычным акіянам. На Брытанскіх астравах размешчаныя дзяржавы Вялікабрытанія і Ірландыя, а таксама тэрыторыі пад уладай брытанскай кароны.

Хуткія факты Брытанскія астравы, Насельніцтва ...
Брытанскія астравы
англ.: British Isles
ірл.: Éire agus an Bhreatain Mhór
скотс: Breetish Isles
вал.: Ynysoedd Prydain
корнск.: Enesow Bretennek
шатл. гэл.: Eileanan Bhreatainn
мэнск.: Ny h-Ellanyn Goaldagh
фр.: Îles Britanniques
Thumb
Насельніцтва
  • 71 891 524 чал. (2019)
Размяшчэнне
54° пн. ш. 4° з. д.HGЯO
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Плошча астравоў каля 325 тыс. км². Ад мацерыковай часткі Еўропы аддзеленыя пралівамі Па-дэ-Кале і Ла-Манш, Паўночным морам.

Thumb
Карта Брытанскіх астравоў.

Уключаюць буйныя астравы Вялікабрытанія і Ірландыя, падзеленыя Ірландскім морам і пралівамі Паўночны і Св. Георга, а таксама групы Гебрыдскіх, Аркнейскіх, Шэтландскіх астравоў, астравы Англсі, Мэн, Мал, Скай і інш. Часам да Брытанскіх астравоў прылічаюць таксама Нармандскія астравы, як прыналежныя Вялікабрытаніі, але размешчаныя ў берагоў Францыі.

Вышыня да 1343 м (г. Бен-Нэвіс на востраве Вялікабрытанія). Лясы (дуб, бук, бяроза), і верасовыя пусткі.

Гл. таксама

Тэрміналогія Брытанскага архіпелага

  • Брытанскія астравы, тэрміналогія
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.