Біяграфія
Паводле Васіля Тацішчава, Іаакімаўскі летапіс называў Мала «князем драўлянскім, сынам Ніскініным». Драўляне з 914 года былі залежныя ад Кіева, цэнтральным іх горадам быў Іскарасцень.
У 945 годзе кіеўскі князь Ігар, ужо сабраўшы даніну з драўлян, вырашыў узяць яе яшчэ раз, але асноўную частку адправіў ужо ў Кіеў. Драўляне ўзнялі паўстанне, узначаленае Малам, войска Ігара разбіта, а самога яго прывязалі да дзвюх бяроз, якія выпраміўшыся разарвалі яго на дзве часткі. Ігара, паводле звычаю, пахавалі як належыць князю, а над магілай насыпалі курган. Бліжэйшае сяло ад Ігаравай магілы пазней называлася Магільна (цяпер Паліскэ).
Паводле «Аповесці мінулых гадоў» драўляне паспрабавалі ажаніць Мала з удавой Ігара Вольгай, але ўсе паслы былі забіты, а сама Вольга жорстка расправілася з забойцамі мужа. Іскарасцень быў спалены, а драўлянскія старэйшыны ўзяты ў палон. Магчыма, сярод іх быў і Мал. Магчыма ад яго названы горад Малын у сучаснай Жытомірскай вобласці Украіны.
Дзеці
Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Уладзіміра, і Дабрыня. Хаця і нявольныя, але былі прыдворнымі Вольгі і Святаслава і дасягнулі значных вышынь у арыстакратычнай іерархіі. Дабрыня разам з Уладзімірам быў адпраўлены ў Ноўгарад, туды адпраўлена і Малуша. Ад Дабрыні паходзіць баярскі род, які гісторыкі пазней назвалі Любячанінамі, бо летапіс называе бацькам Малушы Малка Любячаніна. У былінах Дабрыня называецца імем па бацьку Мікіціч і «селянінавічам».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.