(1620—1662) падскарбі вялікі і гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гасеўскі (каля 1620, Воўчын Берасцейскага павета — 29 лістапада 1662, Астрына Лідскага павета[4]) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1646—1652) і падскарбі вялікі літоўскі (1652—1654), гетман польны літоўскі (з 1654). Генерал артылерыі літоўскай (1651).
Вінцэнт Корвін-Гасеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Мацей Саковіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Францішак Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Пац | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гедэон Міхал Трызна | ||||||
Пераемнік | Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фелікс Ян Пац | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Абрамовіч | ||||||
Пераемнік | Зыгмунт Валь[d] | ||||||
Нараджэнне |
1620 |
||||||
Смерць |
29 лістапада 1662[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гасеўскія | ||||||
Бацька | Аляксандр Гасеўскі[3] | ||||||
Маці | Эва з Пацаў[d][3] | ||||||
Жонка | Магдалена з Канапацкіх[d] | ||||||
Дзеці | Тэрэза, Соф'я, Багуслаў | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх герба «Слепаўрон», сын Аляксандра, ваяводы смаленскага і Эвы з Пацаў. Пераемнік бацькі на пасадах старосты маркаўскага і пуньскага, брата Крыштафа на пасадзе старосты веліжскага; староста ашмянскі, лаздзейскі, пашырвінцкі, адміністратар Алыцкай і Магілёўскай эканоміяў[5].
Навучаўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, потым у Рыме, Падуі і Вене[4].
Па вяртанні на Бацькаўшчыну атрымаў ад караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы пасаду стольніка вялікага літоўскага (1646). У 1648 падпісваў элекцыю Яну Казіміру, якога падтрымліваў яшчэ да абрання на прастол.
У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў служыў у войску пад камандай Януша Радзівіла, які вёў барацьбу з казакамі. Удзельнічаў ва ўзяцці Пінска, аблозе Бабруйска, бітве пад Лоевам (1649). З 1651 — генерал артылерыі, таго ж года ў бітве пад Чарнобылем разбіў казацкае войска палкоўнікаў Антонава і Адамовіча.
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 вёў ваенныя дзеянні супраць рускіх войск у няўдалых кампаніях 1654 і 1655 гг., падчас якіх канфліктаваў з вялікім гетманам Янушам Радзівілам[6]. У 1654 атрымаў булаву гетмана польнага літоўскага ад Януша Радзівіла, якога папярэдне прызначылі гетманам вялікім літоўскім. Гэтым прызначэннем кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір хацеў абмежаваць уплыў Януша Радзівіла ў войску, прызначыўшы на пасаду яго даўняга непрыяцеля[7]. Калі Януш Радзівіл перайшоў на бок шведаў, захаваў вернасць каралю Рэчы Паспалітай Яну Казіміру[6].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай падпісаў у Кейданах шведска-літоўскую унію. Аднак неўзабаве зрабіўся прыхільнікам прымірэння Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы для супольнай барацьбы супраць Швецыі. Выступіў за захаванне уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.
У выніку канфлікту з Янушам Радзівілам В. Корвін-Гасеўскага арыштавалі ў Кейданах і як палоннага перавезлі да Караляўца. У няволі здолеў атрымаць ад Карла Х Густава пісьмовае пацверджанне намеру нападу на Маскоўскую дзяржаву, якое па вызваленні перадаў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу.
Увесну 1656 уцёк з няволі на Літву, дзе ўласным коштам сабраў некалькі харугваў. У змаганні са шведамі дайшоў да Варшавы. Удзельнік аблогі Тыкоціна і няўдалай бітвы пад Варшавай (1656), пасля якой шведы ізноў занялі сталіцу Каралеўства Польскага.
На загад Яна Казіміра са сваімі харугвамі накіраваўся ва Усходнюю Прусію і Вялікае Княства Літоўскае. Меў канфлікт з гетманам вялікім літоўскім Паўлам Янам Сапегам. 8 кастрычніка 1656 пад Просткамі дашчэнту разбіў брадэнбургскае і шведскае войска. Узяў у палон князя Багуслава Радзівіла. Тую бітву ў рамане «Патоп» апісаў Генрык Сянкевіч.
Наступная бітва пад Філіпавам (22 кастрычніка 1656) скончылася перамогай войскаў фельдмаршала Густава Атона Стэнбака. У час хаосу бітвы Багуславу Радзівілу пашчасціла ўцячы. У 1658 змагаўся са шведамі на Інфлянтах і Жамойці.
Увосень 1658 у бітве з маскоўскім войскам пад Вільняй трапіў у палон — у суперніцтве з Паўлам Янам Сапегам, не чакаючы дапамогі, напаў на маскоўскае войска і быў разбіты. Спробы П. Я. Сапегі вызваліць В. Корвін-Гасеўскага былі безвыніковымі. Больш за тры гады правёў у няволі ў Маскве, аднак умовы яго ўтрымання не былі цяжкімі: у зняволенні працаваў з літаратурай, рабіў пераклады з французскай мовы, пісаў. У красавіку 1662 яго выменялі на пяць маскоўскіх ваяводаў. Атрымаў за службу Кейданы.
У лістападзе 1662 В. Корвін-Гасеўскага накіравалі да Вільні на размову з узбунтаваным літоўскім войскам. Тамака яго арыштаваў віцэ-маршалак Канстанцін Катоўскі. 29 лістапада 1662 салдаты сканфедэраванага войска злачынна забілі В. Корвін-Гасеўскага пад Астрыном у Лідскім павеце[6].
Пахавалі гетмана ў віленскім касцёле Святога Казіміра, выканаўцаў забойства пакаралі смерцю. У другой палове 1860-х гадоў пры перабудове касцёла пад праваслаўную царкву паводле (арх. М. М. Чагін) быў знішчаны надмагільны помнік Вінцэнта Гасеўскага з белага мармуру ў выглядзе фігуры рыцара, які ляжыць.
У шлюбе з Магдаленай Канапацкай меў сына і 2 дачок:
Па смерці В. Корвін-Гасеўскага ўдава выйшла замуж за князя Януша Караля Чартарыйскага, падкаморыя кракаўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.