Веліж

горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Веліжmap

Веліж (руск.: Велиж) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна і Веліжскага гарадскога паселішча Смаленскай вобласці. Насельніцтва 7326 чалавек (2010). Заснаваны ў 1536 годзе.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
Веліж
руск.: Велиж
Thumb
Герб
Thumb
Краіна
Рэгіён
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1536
Горад з
Плошча
  • 32 км²
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
  • 6 005 чал. (2024)[1]
Тэлефонны код
48132
Паштовыя індэксы
216290 і 216291
Афіцыйны сайт
Веліж на карце Расіі ±
Thumb
Закрыць

Геаграфія

Размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, за 134 км ад Смаленска на трасах Р133 Смаленск — Невель і Р131 Веліж — Сенькава, 93[2] км ад чыгуначнай станцыі Рудня. Адлегласць ад Віцебска па аўтадарозе Р112 — 87 км.

Агульная працягласць вуліц Веліжа складае 54,85 км, з іх 24,45 км — з асфальтабетонным пакрыццём. На вялікім баку горада 27 кварталаў, 51 вуліца ці завулак. На малым баку — 21 квартал, 28 вуліц і завулкаў[3].

Назва

Назва Веліж (Вялі́ж) паходзіць ад назвы рэчкі Вялі́жкі, ля ўпадзення якой у Дзвіну паселішча знаходзіцца.

Першапачатковая форма гэтага гідроніма — Вялі́жа. На гэта паказвае назва ракі Буліжа, што цячэ недалёка ад Вяліжы (прыток дзвінскай ракі Касплі, што ў Дзвіну ўцякае ніжэй за ўпадзенне Вяліжы). У абодвух гэтых гідронімаў карані пашыраныя пашыральнікам тыпу --, як у літоўскіх гідронімах тыпу Gabižis, Gumyža[4][5].

Пашыральнік -ž- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)[6].

Гідранімічны корань Vel- на Верхнім Падзвінні таксама ў балцкіх назвах возера Веліста, ракі Веляса (Vel- + -st-, -s-). Балцкія гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія Veliuona, Velionė, Vel-upys, Vėlys, латышскія Vel-upīte, Vellezers[7].

Гісторыя

У складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай

Thumb
Пячатка з выявай гарадскога герба

Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы Быхаўца»: у 1-й палове XV стагоддзя горад падпарадкоўваўся ўладзе вялікага князя Вітаўта, які прызначыў намеснікам у Веліжы пінскага князя Юрыя Носа. Горад з’яўляўся цэнтрам аднайменнай воласці. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў адышоў да Масквы. У 1522 годзе віцебскі намеснік спрабаваў яго адваяваць. У 1536 годзе паводле загаду маскоўскіх улад тут пабудаваны замак з 9 вежамі. Рускія летапісцы пацвярджаюць факт пабудовы наступнай фразай:

" …а прежде в том месте Литовский город бывал. "

Гэты год лічыцца афіцыйнай датай заснавання.

У Інфлянцкую вайну (1558—1583) 6 жніўня 1580 года войскі канцлера Я. Замойскага ўзялі замак і горад «чрез подане добровольное». Паводле Ям-Запольскага перамір’я 1582 года зноў у складзе Вялікага Княства Літоўскага. 20 сакавіка 1585 года горад атрымаў магдэбургскае права, меў герб: у блакітным полі залаты крыж, пад якім знаходзіўся аголены меч. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у 1655 годзе захоплены расійскімі войскамі. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 года застаўся ў складзе Расіі, у 1678 годзе вернуты Вялікаму Княству Літоўскаму. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.

У складзе Расійскай імперыі

Горад быў уключаны спачатку ў склад Пскоўскай, затым у Полацкай губерні Віцебскай правінцыі, а з 1802 года ў складзе Віцебскай губерні, цэнтр Веліжскага павета.

21 верасня 1781 года Кацярына II даравала гораду новы герб.

У 1799 годзе ў горадзе было 689 дамоў, 7 уніяцкіх цэркваў (3 каменныя, 4 драўляныя), 2 мураваныя касцёлы, 3 млыны, народнае вучылішча.

У 1860 годзе ў горадзе былі 1322 дамы, з іх 17 мураваныя; 10 цэркваў, з іх 3 драўляныя.

У кастрычніку 1861 года пажар знішчыў большую частку горада. У 1871 годзе было 11 цэркваў, 9 сінагог, 1 касцёл. У 1886 годзе праваслаўных — 12103 чалавекі, каталікоў — 234, іудзеяў — 5070 (пры агульнай колькасці жыхароў — 17405).

У 1891 годзе ў горадзе было 2033 драўляныя і 154 мураваныя дамы, 67 прамысловых прадпрыемстваў (1279 рабочых). Агульная колькасць насельніцтва — 18367 чалавек. Вакол горада было 4 прадмесці — Усвяцкае, Таропецкае, Віцебскае і Смаленскае[8].

Веліжская справа

Веліжская справа — судовы працэс у 1821—1835 гадах па ілжывым абвінавачванні групы яўрэяў у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. З-за недахопу доказаў справа ў Віцебскім губернскім судзе была спынена, але ў 1825 годзе па настаянні ўлад адноўлена. На падставе лжэсведчанняў былі арыштаваны 42 чалавекі. У 1835 годзе па рашэнні Дзяржаўнага савета справу спынілі, абвінавачаныя былі апраўданыя, ілжэсведкі сасланы ў Сібір. Галоўную ролю ў выкрыцці нагавору адыграў М. С. Мардвінаў, старшыня дэпартамента грамадзянскіх і духоўных спраў Дзяржаўнага савета. Пад уражаннем Веліжскай справы М. Ю. Лермантаў напісаў п’есу «Іспанцы».

У складзе РСФСР

З 1917 года Віцебская губерня ў складзе Заходняй вобласці, з 1918 года ў Заходняй камуне РСФСР. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў Беларускую ССР, дзе Веліж меў стаць цэнтрам павета («падраёна»), аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў выключыць Віцебскую губерню са складу рэспублікі. I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, прызнаў губерню часткай РСФСР.

19 лютага 1920 года Віцебскі губрэўкам абвясціў аб зняцці ваеннага становішча. 28 студзеня 1921 года быў зацверджаны народна-гаспадарчы план: будаўніцтва лесазавода і чыгуначнага моста праз Дзвіну. У 1921—1922 гадах пачалі працаваць 3 спіртзаводы, маслабойны завод і лесазавод. Праведзена электрыфікацыя. Была створана міліцыя (400 чалавек). Паводле актаў за перыяд 1928—1938 гадоў, у Веліжы было расстраляна 468 чалавек з 3500 рэпрэсаваных, у тым ліку наркам земляробства БССР І. З. Зіноўеў.

У 1941 годзе горад акупаваны германскімі вой­ска­мі, моцна разбураны. 20 верасня 1943 года часці 4 ударнай арміі вызвалілі горад[9]. Па звестках надзвычайнай камісіі ад 5 жніўня 1944 года, 19391 веліжанін прапаў без вестак, былі расстраляныя, павешаныя, закатаваныя, жыўцом спаленыя і замардаваныя голадам. 2059 чалавек былі выгнаныя ў рабства. За перыяд з 1941 па 1945 год у войска былі прызваны 15686 веліжан, 11272 з іх не вярнуліся з фронту. У канцы студзеня 1942 года нацысцкія захопнікі па-зверску знішчылі Веліжскае гета, у якім жыўцом згарэлі больш за 2 тысячы яўрэяў.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
ГодКолькасць
1856 10 300 [10]
1897 12 200 [10]
1931 9 900 [10]
1939 11 400 [11]
1959 7 948 [12]
1970 8 478 [13]
1979 8 909 [14]
1989 9 146 [15]
ГодКолькасць
1992 9 200 [10]
1996 9 300 [10]
1998 9 100 [10]
2002 8 343 [16]
2003 8 300 [10]
2005 8 000 [10]
2006 7 800 [10]
2007 7 600 [10]
ГодКолькасць
2008 7 500 [17]
2009 7 392 [18]
2011 7 600 [10]
2012 7 456 [19]
2013 7 266 [20]
2014 7 188 [21]
2015 7 078 [22]
2016 7 068 [23]
ГодКолькасць
2017 7 016 [24]
2018 6 788 [25]
2019 6 715 [26]
2020 6 636 [27]
2021 6 293 [28]
2024 6 005 [1]
Закрыць

Эканоміка

  • Веліжскі лясгас
  • Веліжская друкарня
  • «Веліжмэбля»
  • ААТ «ВЕЛІЖЛЁН»
  • «Веліжагратранс»
  • Веліжскае ДРБУ[29]

Адукацыя і культура

  • 2 сярэднія агульнаадукацыйныя школы
  • 2 установы дадатковай адукацыі
  • Дом дзіцячай творчасці і спартыўная школа
  • 5 муніцыпальных дзіцячых садоў і 1 праваслаўны
  • прафесійнае вучылішча
  • дзіцячая школа мастацтваў
  • Дом вольнага часу, дзіцячая і дарослая бібліятэкі
  • 3 аўтаклубы[30].

Веліжскі гісторыка-краязнаўчы музей

Thumb
Веліжскі краязнаўчы музей

Даваенны музей знаходзіўся ў будынку ратушы. Сучасны створаны ў 1986 годзе. Грамадскую раду па яго стварэнні ўзначаліў М. Ф. Карпоўскі. Музей знаходзіцца на плошчы Дзяржынскага ў аднапавярховым будынку ХІХ стагоддзя (належаў А. М. Кісялёву). Мае наступныя раздзелы:

  • Мастацка-этнаграфічны
  • Археалагічны
  • Гістарычны
  • Ваенны

Дырэктар — Качуліна Ліна Аляксандраўна.

Транспарт

Thumb
Рэйсавы мікрааўтобус Віцебск-Веліж

Рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам.

Чыгунка адсутнічае, бліжэйшая станцыя Рудня — за 93 кіламетры ад горада.

З 1945 года пачалося будаўніцтва вузкакалейкі. У 1947 яна пачала функцыянаваць. Належала Веліжскаму леспрамгасу. Мела агульную працягласць 78 км, асноўная магістраль да Мяздрэні — 38 км. Станцыі: Веліж, Паланея, Люкаўцы, Галоддзе. Працавала 128 чалавек. У 1995 годзе спыніла сваё існаванне. Захаваліся рэйкавыя ўчасткі да Галадні — 30 км, таксама 6-я галіна — 7 км.

У 1888 годзе ў Веліжы працавалі дзве параходныя кампаніі, а першыя параходы з’явіліся на год раней. У 1890 г. было перавезена 147 тыс. м³ грузаў. Рэгулярныя рэйсы з Віцебскам пачаліся ў 1891 годзе. У 1990-я рачная гаспадарка прыйшла ў заняпад.

Грамадскі транспарт, акрамя таксі, адсутнічае.

Вядомыя асобы

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.