павет у Віцебскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́ліжскі павет, Вяліжскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай, Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1927 гадах. Самы ўсходні павет Віцебскай губерні. Трэці па плошчы (пасля Люцынскага і Полацкага) павет Віцебскай губерні (пасля скасавання ў 1866 г. Суражскага павета). Уваходзіў у мяжу аселасці. Цэнтр — горад Веліж.
Веліжскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Віцебская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Веліж | ||
Дата ўтварэння | 1772 | ||
Дата скасавання | 1927 | ||
Насельніцтва | 100 079 жыхароў (1 897) | ||
Плошча | 4,4 тыс. кв. км | ||
Веліжскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 года — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 годзе — да Віцебскай. У сакавіку 1924 года ў сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 года павет быў скасаваны разам з губерняй.
Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 100,1 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў — 85,7 %, яўрэяў — 9,8 %, латышоў — 2,5 %, рускіх — 1,3 %. У павятовым горадзе Вяліжы пражывала 12 193 чал.
У 1926 годзе ў павеце, які зменшыўся да таго часу па плошчы, пражывала 128,2 тыс. чал.
У 1906 годзе ў павеце было 13 валасцей [2]:
У 1926 годзе колькасць валасцей скарацілася да шасці:
У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Заходнедзвінскага і Жаркоўскага раёнаў Цвярской вобласці Расіі і Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.