Remove ads
(1624—1682) ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Казімір Пац (каля 1624 — 4 красавіка 1682, Вака пад Вільняй) — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Польны гетман літоўскі (1663—1667) і вялікі гетман літоўскі (1667—1682), адначасова ваявода смаленскі (1663—1667), кашталян (1667—1669) і ваявода віленскі (1669—1682), а таксама староста дынабургскі, геранёнскі, усвяцкі, мерацкі і адміністратар Магілёўскай эканоміі.
Міхал Казімір Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Michał Kazimierz Pac | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Ян Сапега | ||||||
Пераемнік | Казімір Ян Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Караль Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Казімір Ян Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1624[1] | ||||||
Смерць |
4 красавіка 1682[2][3][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Пётр Пац[4] | ||||||
Маці | Гальшка з Шэметаў[d][4] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра, ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэметаў.
Рана пачаў вайсковую службу. У 1649 годзе вызначыўся ў барацьбе з казакамі Багдана Хмяльніцкага. У 1658 годзе стаў каралеўскім палкоўнікам, у 1659 — чашнікам вялікім літоўскі, потым абозным вялікім літоўскім і рэгіментарам войскаў каронных.
У часы Шведскага патопу ваяваў са шведамі ў Жамойці і Курляндыі. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667) вёў ваенныя дзеянні супраць рускіх, удзельнічаў у баях з войскам Хаванскага, 11 ліпеня 1660 года штурмам вызваліў Вільню, у снежні 1660 года ўзяў перамогу пад Шкловам.
У 1663 годзе суцішаў жаўнерскія хваляванні, падчас якіх загінуў польны гетман літоўскі Вінцэнт Гасеўскі. У тым жа годзе за вайсковыя заслугі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага і булаву польнага гетмана літоўскага.
У Задняпроўскую кампанію (1663—1664) здабыў Рослаўль, разбіў ваяводу Баратынскага каля Бранска[9]. Падчас рокашу Любамірскага падтрымаў караля, але не ўдзельнічаў у бітве пад Мантвамі. Нягледзячы на гэта ў 1667 годзе атрымаў булаву вялікага гетмана літоўскага. Быў у складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай пры падпісанні Андросаўскага перамір’я.
На ўрадзе вялікага гетмана займаўся развіццём вялікалітоўскай артылерыі, а таксама выданнем дакументаў, якія рэгулявалі ўнутранае жыццё войска, дысцыпліну і вайсковы суд.
Разам з канцлерам літоўскім Крыштафам Пацам (некаторыя крыніцы называюць яго братам Міхала Казіміра, на праўдзе траюрадны пляменнік) узначальваў групоўку праціўнікаў Радзівілаў, арыентаваўся на Аўстрыю.
Пасля адрачэння ад стальца Яна II Казіміра ў 1668 годзе, Міхал Казімір спачатку падтрымаў прафранцузскую партыю, але потым далучыўся да прыхільнікаў Міхала Карыбута Вішнявецкага. Узначаліў у Вялікім княстве Літоўскім шляхецкі рух, які падтрымліваў Вішнявецкага, падчас яго гаспадарства меў вялікі палітычны ўплыў у Рэчы Паспалітай.
Сапернік Яна Сабескага, пасля пераможнай Хоцінскай бітве (1673) адмовіўся ўдзельнічаць у наступнай вайне з туркамі. Праз год, калі Ян Сабескі ўзяў Бар, такім жа чынам адмовіўся падтрымаць яго ў баявых дзеяннях і са сваімі харугвамі адступіў у Вялікае княства Літоўскае.
Памёр 4 красавіка 1682 года ў Вацы пад Вільняй. Прах гетмана пахавалі пад уваходам у заснаваны ім віленскі касцёле святых Пятра і Паўла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.