Газдава (герб)
шляхецкі герб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Газда́ва» (польск.: Gozdawa) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XIV стагоддзя. Як сцвярджае Каспар Нясецкі, гэты герб мае ўласна польскае паходжанне.

Гербам карысталася больш за 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Гадлеўскія, Ганскія, Корфы, Міцуты, Неміровічы, Падбярэскія, Пацы, Рымшы, Трызны, Храпавіцкія.
Апісанне
У чырвоным полі 2 сярэбраныя лілеі, павернутыя ўверх і ўніз і змацаваныя залатым пярсцёнкам; клейнод — над прылбіцай з каронай выява такіх жа лілей на паўлінавым хвасце (герб «Газдава І»). Існуюць варыянты герба: з 5 страусавымі пёрамі і 2 лілеямі ў клейнодзе («Газдава ІІ»); з 5 страусавымі пёрамі («Газдава ІІІ»); з падзеленым на 2 часткі полем, дзе ў верхнім сярэбранага колеру змешчана чорная лілея, а ў ніжнім чорнага колеру — сярэбраная, клейнод — 3 страусавыя пёры («Газдава IV»).
Літаратура
- Пазднякоў В. «Газдава» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 480. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Газдава (герб)
- Газдава (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.