From Wikipedia, the free encyclopedia
Базілік камфорны[3], Базілік (Ocimum basilicum) — від кветкавых раслін роду Базілік (Ocimum) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. У Беларусі як вострапрыпраўную расліну вырошчваюць базілік камфорны (Ocimum basilicum). Менавіта апошні, назва якога паходзіць ад грэчаскага basilikos — каралеўскі, праз ўжыванне яго як прыправы і спецыі стаў вядомы пад назваю базіліку.
Базілік камфорны | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ocimum basilicum L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Радзіма базіліку, праўдападобна, Іран. Дзякуючы лекавым якасцям яшчэ ў старажытнасці базіліку прыпісвалася чарадзейная моц. У індуізме базілік лічыўся ўлюбёнай раслінай Вішну. Базілік знойдзены пры раскопках егіпецкіх пірамідаў. Мяркуецца, што ў Еўропу базілік патрапіў у IV ст. да н.э. разам з ваярамі Аляксандра Македонскага, якія вярталіся з паходу ў Азію. Ад таго часу базілік пашырыўся ў Міжземнамор’і. Рымляне выкарыстоўвалі базілік пераважна як лекавую расліну, паступова адкрываючы яго вартасці спецыі. У ВКЛ базілік патрапіў, верагодна, у XVI ст. з Італіі. У кухарскія кнігі базілік унеслі толькі ў XVIII ст. дзякуючы французскім кухарам, якія адкрылі хутчэй кулінарныя, чым магічныя ўласцівасці базіліка.
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 40—40 см з галінастым чатырохгранным прамастойным апушаным сцяблом. Лісце простае, супраціўнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі ружовага ружовага, белага або светла-фіялетавага колеру з адценнямі. Суквецце — гронка. Плод — арэшак.
У наш час базілік як прыправа і спецыя вядомы ва ўсім свеце, але найбольш ужываецца ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі і Грузіі. Дзеля вырабу спецыі выкарыстоўваецца надземная частка расліны, якая валодае прыемным спецыфічным водарам, што абумоўлены высокім утрыманнем эфірнага алею (1,5 %) і дубільных рэчываў (6 %), мае злёгку гаркавы смак. Лісце ўжываецца свежае ды сушанае. Сабранае лісце сушаць пры тэмпературы 30—35 °C, а потым раздрабняюць. Базілік дадаецца ў салаты, соусы (італьянскія salsa verde — зялёны соус, песта французскі — вінегрэт і г.д.), супы, мясныя (асабліва з бараніны) і рыбныя стравы, стравы з агародніны (спаржы, фасолі), а таксама пры саленні і марынаванні агуркоў, памідораў, кабачкоў, патысонаў, баравікоў, выкарыстоўваецца дзеля аддушкі воцату (крыху свежага лісця дадаецца ў бутэльку з воцатам), араматызацыі таматнага соку. Не камбінуецца з іншымі прыправамі, апроч часнаку. У «Літоўскай гаспадыні» базілік фігуруе як важная прыправа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.