Ясноткавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясноткавыя

Ясноткавыя (Lamiaceae), або губакветныя (Labiatae) — сямейства раслін, уключае каля 210 родаў і каля 3500 відаў, сярод якіх такія шырока выкарыстоўваныя ў кулінарыі расліны, як базілік, мята, размарын, палын, чабер, маяран і чабор. На Беларусі 54 віды ў 26 родах[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Ясноткавыя

Яснотка белая, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lamiaceae Lindl.

Сінонімы
Labiatae Juss.
Даччыныя таксоны

Падсямействы і трыбы:

Elsholtzieae
Lavanduleae
Mentheae
Ocimeae
  • Pogostemonoideae
  • Scutellarioideae
  • Symphorematoideae
  • Teucrioideae
  • Viticoideae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32251
NCBI  4136
EOL  4302
GRIN  f:619
IPNI  30000097-2
Закрыць

Біялагічнае апісанне

Thumb
Ільвіны хвост (Leonotis leonurus)

Велізарная большасць яснатковых — аднагадовая і шматгадовая трава, радзей паўхмызнякі і хмызнякі і толькі трохі дрэвападобных формаў.

Першапачатковая назва губацветныя (Labiatae Juss.) была дадзена з-за таго, што кветка ў большасці двугубая, падобна на расчыненую зяпу або пашчу з дзвюма вуснамі, накіраванымі ўверх і ўніз, а часам падзеленымі на розныя лопасці.

Плод звычайна чатырохдзельны, пагружаны ў кубачак, які застаецца пасля адцвітання; рэдка плод з 1 або 3 арэшкаў, па недаразвіцці іх часткі, але ніколі не бывае ні коробчатым, ні ягадным або іншага выгляду.

Сцёблы часцей за ўсё чатырохгранныя, у нешматлікіх круглявыя; лісце заўсёды супраціўнае, а пары іх размешчаныя накрыж, суцэльныя або розна рассечаныя. Прылісткаў няма. У кутах лісця кветкі адзінкавыя, парныя або сабраныя ў нешматлікія суквецці на кароткіх ножках; кожная пара такіх суквеццяў, датыкаючыся крайнімі кветкамі, утварае ілжывае кальцо кветак, а пры цесным размяшчэнні такіх кольцаў у верхняй частцы сцябла ўвесь збор колераў прымае выгляд ілжывага коласа (так, напрыклад, у мяты, катовіка, ільвінага хваста і інш.), прычым верхнія лісце значна паменшаныя і прымаюць ужо характар прыкветкаў. У лісці ўтрымоўваюцца араматычныя эфірныя алеі.

Thumb
Кветка базіліка (Ocimum basilicum)

Кубачак заўсёды застаецца пры плёне, як ужо сказана, звычайна калакольчатая і пяцізубная, да часу сталасці плёну цвярдзее, і зубцы яе становяцца калючымі; радзей двугубая. Вяночак заўсёды трубчасты, але на канцы моцна вар'іруе: то ясна двугубый з моцна развітымі лопасцямі (шалвея, глухая крапіва, зябер і інш.), то неполнагубы або аднагубы (жывучка, дубніца), то абрэзаны амаль правільна і зусім не губаты (мята). Тычачак 4, рэдка 2, прымацаваных да трубкі вяночка, з якім яны і адвальваюцца разам; яны то ўтоеныя пад увагнутай верхняй губою вяночака, то выстаўляюцца наружу, калі вяночак непаўнагубы або зрэзаны.

Заўважана, што некаторыя яснатковыя з выбітнымі вонкімі тычачкамі і мала развітым вяночкам, маюць свой адмысловы раён распаўсюджвання, пераважна ў сярэдняй і ўсходняй Азіі, усходняй Еўропе, паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, што і залежыць, па ўсёй верагоднасці, ад аднастайнага жа размеркавання некаторых насякомых.

Роды

  • Acanthomintha
  • Achyrospermum
  • Acinos Душыца
  • Acrocephalus
  • Acrotome
  • Acrymia
  • Aeollanthus
  • Agastache
  • Ajuga Гарлянка
  • Ajugoides
  • Alajja
  • Alvesia
  • Amethystea
  • Anisochilus
  • Anisomeles
  • Antonina
  • Asterohyptis
  • Ballota Белакудранік
  • Basilicum
  • Becium
  • Benguellia
  • Blephilia
  • Bostrychanthera
  • Bovonia
  • Brazoria
  • Bystropogon
  • Calamintha
  • Capitanopsis
  • Capitanya
  • Catoferia
  • Cedronella
  • Ceratanthus
  • Chamaesphacos
  • Chaunostoma
  • Chelonopsis
  • Cleonia
  • Clinopodium Вырачка
  • Colebrookia
  • Coleus*
  • Collinsonia
  • Colquhounia
  • Comanthosphace
  • Conradina
  • Craniotome
  • Cuminia
  • Cunila
  • Cyclotrichium
  • Cymaria
  • Dauphinea
  • Dicerandra
  • Dorystaechas
  • Dracocephalum Змеегалоўнік
  • Drepanocaryum
  • Eichlerago
  • Elsholtzia
  • Endostemon
  • Englerastrum
  • Eremostachys
  • Eriope
  • Eriiophyton
  • Eriopidion
  • Eriothymus
  • Erythrochlamys
  • Eurysolen
  • Fuerstia
  • Galeopsis Зябер
  • Geniosporum
  • Glechoma Блюшчык
  • Glechon
  • Gomphostemma
  • Gontscharovia
  • Hanceola
  • Haplostachys
  • Haumaniastrum
  • Hedeoma
  • Hemiandra
  • Hemigenia
  • Hemizygia
  • Hesperozygis
  • Heterolamium
  • Hoehnea
  • Holocheila
  • Holostylon
  • Horminium
  • Hoslundia
  • Hymenocrater
  • Hypenia
  • Hypogomphia

Зноскі

  1. Перыла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз. — С. 387.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.