Чорнагалоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чорнагалоў[1], Чорнагаловік (Prunella)[2] — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Чорнагалоў | |||||||||||||||||||||
![]() Чорнагалоў звычайны (Prunella vulgaris) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Prunella L. | |||||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам і прамастойнымі або прыўзнятымі, часам галінастымі, сцёбламі. Кветкі сабраныя ў несапраўдныя кальчакі, утвараючыя густыя коласападобныя верхавінкавыя суквецці. Плод — арэшак.
Арэал
Налічвае каля 7[3] (12[4]) відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных раёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: чорнагалоў буйнакветны (Prunella grandiflora) і чорнагалоў звычайны, або гарлянка (Prunella vulgaris)[2]. Сустракаюцца расліны на незабалочаных лугах, у лясах, хмызняках, на берагах вадаёмаў і ўздоўж дарог[3].
Выкарыстанне
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Чорнагалоў: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.