Цімкавічы
аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ці́мкавічы[2] (трансліт.: Cimkavičy, руск.: Тимковичи) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Мажа. Адміністрацыйны цэнтр Цімкавіцкага сельсавета. Насельніцтва — 1299 чал. (2008). Чыгуначная станцыя.
Аграгарадок
Цімкавічы
| ||||||||||||||||||||||
Першы пісьмовы ўспамін пра Цімкавічы змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. У ёй паведамлялася пра далучэнне паселішча да Капыльскага ўладання Алелькавічаў. У гэты час у цэнтры мястэчка размяшчалася гандлёвая плошча, ад якой разыходзіліся 4 вуліцы (Капыльская, Слуцкая, Даўглянская); мелася 4 кварталы. На плошчы стаялі гандлёвыя рады. Над паселішчам дамінавала грэка-каталіцкая царква Святога Ільі, непадалёк — сінагога, заезны дом, карчма.
У 1502 годзе Цімкавічы пацярпелі ад набегу татараў. З 1585 года мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў. Паводле інвентара 1622 года існавалі мястэчка і маёнтак Цімкавічы. Сядзіба ўключала дом, двор аканома, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Тут працавалі бровар і піваварня. Праз Ганну Схаластыку з Хадкевічаў Цімкавічы трапілі да Яна Станіслава Сапегі. З 1635 года мястэчка належала Казіміру Льву Сапегу, які ў 1647 годзе фундаваў тут драўляны касцёла. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1655 года паселішча разрабавалі і спалілі маскоўскія захопнікі. У 1660 годзе Цімкавічы перайшлі да Аляксандра Гілярыя Палубінскага. З канца XVII стагоддзя маёнткам валодалі Радзівілы — Дамінік Мікалай, Ян і Марцін Мікалай.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цімкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні.
У 1918 годзе Цімкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У часы польска-савецкай вайны ў 1919—1920 гадоў мястэчка было цэнтрам гміны ў складзе Мінскай акругі. У час Слуцкага збройнага чыну (1920) праз Цімкавічы праходзіла лінія абароны Грозаўскага палка Беларускай Народнай Рэспублікі. Да задушэння паўстання бальшавікамі мясцовую ўладу ажыццяўлялі сілы БНР.
У 1985 годзе касцёл Святога Міхаіла Арханёла быў знішчаны пажарам.
У Цімкавічах з 1908 года гадаваўся беларускі празаік Кузьма Чорны, бацька якога пасля Лютаўскай рэвалюцыі працаваў у валасным рэўкаме і настаўнічаў у Цімкавіцкай сямігодцы[6]. У вёсцы знаходзіцца Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Таксама тут К. Чорны прымаў удзел у пастаноўках Цімкавіцкага народнага тэатра, які дзейнічае да гэтай пары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.