Хадкевічы

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Хадкевічы

Хадкевічы — шляхецкі род Вялікага Княства Літоўскага герба «Касцеша», які з другой паловы XV ст. адносіўся да катэгорыі магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, а пазней — Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Хадкевічы ...
Хадкевічы
Thumb
Хадкевіч[d]
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Палац Хадкевічаў у Вільні
Thumb
Праваслаўны Супрасльскі манастыр заснаваны Аляксандрам Іванавічам Хадкевічам

У сярэдзіне XIX ст. (па прычыне продажы маёнткаў з-за фінансавых цяжкасцей) перасталі адносіцца да латыфундыстаў.

Асобныя прадстаўнікі роду карысталіся гербам «Грыф з мячом».

Паходжанне

Паходзяць ад баярына Ходзькі Юр’евіча, які ў 1434 г. разам з іншымі асобамі падпісаў акт уніі ВКЛ з Польшчай.

Даследчыкі, якія ў XIX—XX стст. займаліся генеалогіяй Хадкевічаў, выводзілі Хадкевічаў ад Ходара (Ходзькі/Фёдара) Юр’евіча, які, на іх думку, належаў да кіеўскіх праваслаўных («рускіх») баяр. Сучасная літоўская даследчыца Гянуце Кіркене прыйшла да высновы, што Ходзька Юр’евіч быў гродзенскім праваслаўным «рускім» («русінскім») баярынам — паходзіў з Гарадка (каля горада Гродна ў Гарадзенскім павеце ВКЛ) — і сваім узвышэннем да ўзроўню эліты Вялікага Княства Літоўскага быў абавязаны вялікаму князю літоўскаму Вітаўту[1]. На думку Кіркене, Ходзька Юр’евіч яшчэ ў 1422 г. быў адным з падпісантаў (у якасці сведкі з боку знаці Вялікага Княства Літоўскага) Мельнскага мірнага дагавора паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам[2]. Менавіта з Ходзькі, нашчадкі якога пачалі пісацца як «Хадкевічы», пачынаецца трывалае знаходжанне гэтага роду ў складзе арыстакратыі на ўсім працягу існавання ВКЛ.

Літоўская даследчыцца Гянуце Кіркене выказвае гіпотэзу, што праваслаўныя «рускія» баяры Хадкевічы яшчэ з часоў вялікага князя Вітаўта, калі прынялі герб «Касцеша» і былі ўключаны ў гербавае брацтва, сталі, верагодна, этнічнымі літоўцамі («адаптаванымі літоўцамі»), нягледзячы на тое заставаліся яшчэ доўга праваслаўнымі і патрымлівалі друк на «рускай мове» (старабеларускай мове)[3]. Сучасны літоўскі даследчык Рымвідас Пятраўскас адзначае, што, нягледзячы на разгалінаванне роду Хадкевічаў у XVI ст. на праваслаўных і католікаў, родавая салідарнасць заўсёды захоўвалася і падтрымлівалася ідэнтычнасць Хадкевічаў як аднаго «дома» (domus et familia), бо гэта яскрава бачна на прыкладзе стварэння Хадкевічамі ў 1510—1511 гг. праваслаўнага Супрасльскага манастыру як маўзалея і патэона Хадкевічаў і месца захавання царкоўнай і гістарычнай памяці роду, што таксама прадугледжвала (як запавятаў Аляксандр Іванавіч Хадкевіч) захаванне ўсіх галоўных родавых дакументаў Хадкевічаў менавіта ў Супраслі і перадачу маёнткаў іншым галінам роду ў выніку нястачы пераемнікаў-мужчын у адной з галін, нягледзячы на канфесійную прыналежнасць[4].

Узвышэнне роду

У другой палове XVI ст. Хадкевічы перайшлі з праваслаўя ў кальвінізм, а потым у каталіцтва. У 1568 г. сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул Свяшчэннай Рымскай імперыі. Тытул быў прызнаны ў ВКЛ, тытулаваліся графамі на «на Шклове і Мышы». Пасля згасання сярэдняй галіны роду ў 1626 г. тытул перайшоў да малодшай галіны.

Маёнткі

За часы росквіту сваёй магутнасці ў XVI—XVII стст. Хадкевічы валодалі шматлікімі маёнткамі ў розных кутках Вялікага Княства Літоўскага, а пасля адыходу Падляшша і «украінскіх ваяводстваў» па выніках Люблінскай уніі (1569 г.) у склад Польскага Каралеўства — яшчэ і ў Польскім Каралеўстве — у прыватнасці на Валыні і Кіеўшчыне (вылучаўся абшарам маёнтак Чарнобыль). У той жа час галоўнымі рэзідэнцыямі Хадкевічаў былі замкі ў ВКЛ (Быхаўскі замак, Ляхавіцкі замак, Шклоўскі замак і Копыскі замак) і палацы ў Вільні. На тэрыторыі Жамойці замкаў не мелі.

Да валоданняў Хадкевічаў у розныя часы належалі вялізныя маёнткі ў Гарадзенскім павеце (Бераставіца, Вялікая Бераставіца, Гарадок, Рось, Супрасль, Заблудаў, Дойліды), у Ваўкавыскім павеце (Свіслач, Гнезна), у Новагародскім павеце (Ляхавічы, Мыш, частка Глускага маёнтка), у Аршанскім павеце (Быхаў, Шклоў, Копысь, Бобр), у Мазырскім павеце (Петрыкаў), у Жамойцкім старостве (маёнткі Шаўкяны, Лідавяны, Відуклі, Шкуды, Крацінга, Грусце, Гондынга, Гінталішкі і інш.), у Кіеўскім ваяводстве (Чарнобыль) і інш.

Мецэнацкая дзейнасць

Збіралі бібліятэкі, архівы.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

Thumb
Тытульны ліст кнігі «Сем герояў Хадкевічаў» П. Ляцкага. Медзярыт К. Гётке

Радавод першых пакаленняў

Thumb
Хадкевіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Караль
 
 
Ганна Схаластыка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Ян
 
 
Аляксандр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр
 
 
Ходзька
 
Іван
 
Аляксандр
 
 
Рыгор
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сафія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
Ян Казімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Крыштаф
 
 
Аляксандр Крыштаф
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гальшка
 
 
 
 
 
 
Геранім Караль
 
 

Зноскі

  1. Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 60; Kirkiene, G. Korzenie rodu Chodkiewiczów // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2002. — № 17. — S. 52—55.
  2. Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 60.
  3. Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 60; Kirkiene, G. Korzenie rodu Chodkiewiczów // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2002. — № 17. — S. 55.
  4. Пятраўскас, Р. Чаму вымірае магнатэрыя: лёсы магнацкіх радоў Вялікага Княства Літоўскага / Р. Пятраўскас // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 22.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.