шляхецкі герб From Wikipedia, the free encyclopedia
Касце́ша (польск.: Kościesza) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім з XV ст. Гербам карысталіся каля 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Барэйкі, Верашчакі, Жабы, Галашэўскія, Дарагастайскія, Дольскія, Капытоўскія, Сланчэўскія, Статкевічы, Хадкевічы, Шымковічы.
Назву сваю герб атрымаў ад віцязя Касцешы, які ў 1072 г. храбра абараняўся супраць ворагаў у прысутнасці караля Баляслава Смелага. Калі скончылася бітва і польскае войска стала зносіць здабычу, тады прыступіў і Касцеша. Трымаючы паміж ног дзіду, ён адкрыў галаву і, паказваючы на ёй глыбокія раны і пераломлены меч, сказаў: «У гэтым і ёсць уся мая здабыча». У памяць пра такі подзвіг дадзена Касцешы ў герб апісаная фігура, якая прынята шматлікімі шляхетнымі родам[1].
На чырвоным полі выява сярэбранай стралы, накіраванай угору і перакрыжаванай пасярэдзіне, з раздвоеным канцом; клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай 3 страусавыя пёры. існуе шмат варыянтаў герба: страла з 2 перакрыжаваннямі або наогул без іх, з 6-прамянёвымі зоркамі па баках, з рукой з мячом у клейнодзе і інш.
Гербам карысталіся наступныя фаміліі: Александровіч, Альшэўскі, Барткевіч, Берасневіч, Блусь, Бужынскі, Вальчэўскі, Ваўковіч, Ваўчковіч, Верашчака, Верталь, Война-Аранскі, Воўк, Вронскі, Галяўскі, Грыгаровіч, Далінскі, Дарагастайскі, Дольскі, Залескі, Заможыцкі, Казакевіч, Калакоўскі, Клімовіч, Крымоўскі, Кулакоўскі, Кульчыцкі, Лазаровіч, Лазарэвіч, Мілашэўскі, Мілашэвіч, Міхалкевіч, Муравіцкі, Наксяновіч, Норвід, Паеўскі, Песляк, Пржавальскі/Перавальскі, Пукшта, Пшасланскі/Перасланскі, Рудзейскі, Сабаткоўскі, Скленскі, Статкевіч, Статкоўскі, Стацкевіч, Таргонскі, Унароўскі, Хадкевіч, Цемналонскі, Шкленік, Шымборскі, Шымкевіч, Яворскі, Ярмола, Яшчыкоўскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.