Рось
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рось[2] — гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. Адміністрацыйны цэнтр Роскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск. Насельніцтва 4 711 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Рось
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Рось на Вікісховішчы |
Упершыню Рось згадваецца ў ХVІ ст., калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства. Побач нахадзіўся аднайменны маёнтак Хадкевічаў, таму Рось мела другую назву — Падрось. Першым уладальнікам быў ваявода новагародскі Аляксандр Хадкевіч, пазней — яго сын Рыгор. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1617 ім валодаў Геранім Хадкевіч. Яго сын Ян Геранім Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ўладанне Рось Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх смерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх (у 1674), пазней — уладанне Крысціны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. Станам на 1690 тут было 25 двароў, 2 карчмы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рось апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, пазней Літоўскай губернях. З 1801 мястэчка як цэнтр воласці Ваўкавыскага павета ўвайшло ў склад Гродзенскай губерні. Станам на 1836 тут было 43 двары, касцёл, грэка-каталіцкая царква.
З пабудовай у 1906 годзе Балагое-Сядлецкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя, якая першапачаткова называлася "Подрось". У кан. XIX ст. тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета.
У 1939 Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласці. 15 студзеня 1940 статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Рось знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 красавіка 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу[4][5].
Прадпрыемствы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
У Росі працуюць 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Страчаная спадчына
9 ліпеня 2011 аднаматорны двухмесны самалёт «Бекас» Х-32-912 авіяцыйнага атраду ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» па заяўцы Ваўкавыскага РАУС удзельнічаў у пошуках зніклай жанчыны ў лясным масіве, прылеглым да вёскі Мінеўшчына Ваўкавыскага раёна. Ён прыляцеў з аэрадрому Клепачы[12] (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) ў вёску Мачуліна Краснасельскага пасялковага савета Ваўкавыскага раёна, дзе ўзяў на борт супрацоўніка МУС, які ўдзельнічаў у пошуках жанчыны. Пасля выканання задання камандзір паветранага судна вярнуўся на пляцоўку ў Мачуліне для высадкі пасажыра.
Атрымаўшы па тэлефоне дазвол на пералёт на кропку базавання ў Клепачы, а 17:00 пілот вылецеў, аднак у парушэнне палётнага задання накіраваўся не ў паўднёвым кірунку, а ў паўночна-заходнім, да г.п. Рось[12]. Цягам 1,5 хвілін самалёт выконваў манеўры на малой вышыні над жылымі масівамі і прылеглай тэрыторыяй. Пры выкананні аднаго з левых разваротаў самалёт страціў астатнюю вышыню і ўпаў на дах гаража, размешчанага ў гаражным каапэратыве па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілот загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкнення пашкоджана перакрыццё гаража і аўтамабіль ДЭУ, які знаходзіўся ў ім. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.
Пілот — 47-гадовы Аляксандар Сафонаў, былы вайсковы лётчык. Меў стаж лётнай працы з 1985 г; агульны налёт 1259 гадзін 21 хвіліну, а на дадзеным тыпе паветранага судна — 110 гадзін 43 хвіліны. Авіяцыйных здарэнняў у грамадзянскай авіяцыі ў мінулым не меў[12].
Следства разглядала тры версіі:
Было ўстаноўлена, што пілот у парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі манеўраваў на хуткасцях меней дапушчальных у дадзеных умовах і выконваў манеўры з вугламі крэну болей максімальна дапушчальных[14]. Такім чынам, аварыя адбылася ў выніку недысцыплінаванасці і памылкі камандзіра самалёта, дапушчанай на малой вышыні, недастатковай для выхаду ў гарызантальны палёт[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.