Ян Станіслаў Сапега

(1589—1635) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Станіслаў Сапега

Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладзечна10 красавіка 1635, Ляхавічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (16111617), маршалак надворны літоўскі (16171621) і вялікі літоўскі1621)[5]; староста слонімскі1605).

Хуткія факты Ян Станіслаў Сапега, Вялікі маршалак літоўскі ...
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Грызельда з Вадынскіх. Невядомы мастак, XVII ст.

Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтах[6].

8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.

Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 16121613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.

У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.

Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.

Зноскі

  1. Jan Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  5. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.