пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштаф Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны — 17 жніўня 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падстолі (з 1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631).
Крыштаф Міхал Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Пац | ||||||
Пераемнік | Казімір Леў Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Сапега[d] | ||||||
Пераемнік | Гедэон Міхал Трызна | ||||||
Нараджэнне |
10 жніўня 1607[1][2] |
||||||
Смерць | 17 жніўня 1631[1][2] (24 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Леў Сапега[2] | ||||||
Маці | Альжбета з Радзівілаў[2] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казіміра Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімірам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхене і Інгальштаце.
У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэнні выехаў на вучобу ў Лёвенскі ўніверсітэт, наведаў Брусель, Балонню (1628) і Падую (1629).
Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. Атрымаў пасады падстолія і пісара вялікага літоўскага. Заўчасна памёр ад сухотаў.
Аўтар твору «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвен, 1627).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.