напрастольны крыж-машчавік, выраблены ў 1161 годзе па заказе Ефрасінні Полацкай, и яго копія, вырабленная ў 1997 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыж Еўфрасінні Полацкай — шэдэўр злотніцтва часоў Сярэднявечча, напрастольны крыж, выраблены ў г. Полацку для царквы Святога Спаса па заказу прападобнай ігуменні Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Мае шасціканцовую форму, вышыня — 51,8 см. Згублены ў час Другой сусветнай вайны і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмальер М. П. Кузьміч вырабіў копію крыжа ў поўны памер.
| ||
Лазар Богша (узнаўленне: М. П. Кузьміч) |
||
Крыж Ефрасінні Полацкай. 1161 (узнаўленне: 1992—1997) |
||
Матэрыял | Кіпарыс, золата, серабро і інш | |
---|---|---|
Памеры | 51,8 × 21 см | |
Арыгінал: месцазнаходжанне невядома; копія: Спаса-Праабражэнская царква, г. Полацк | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шасціканцовы крыж вышынёй 51,8 см, даўжыня верхняга перакрыжавання — 14 см, ніжняга — 21 см. Аснова выканана з кіпарыса. Да пярэдняй і зваротнай паверхняў прымацавана 21 залатая пласціна з эмалевымі вобразамі малых памераў, да бакавых — сярэбраныя пласціны з надпісам. Крыж аздабляюць 8 каштоўных камянёў і арнамент, край пярэдняга боку крыжа апраўлены ніткай жэмчуга[3].
Пласціны пярэдняга боку ўяўляюць сабой іканапісную кампазіцыю — вялікі, або пашыраны дэісус. На верхніх канцах крыжа размешчаны паясныя выявы Ісуса Хрыста, Маці Божай і Іаана Прадцечы, у цэнтры ніжняга перакрыжавання — чатыры евангеліста; на канцах — арханёлы Гаўрыіл і Міхаіл, у ніжняй частцы крыжа, пасля перакрыжавання — выявы святых Ефрасінні Александрыйскай, Сафіі і велікамучаніка Георгія (нябесныя заступнікі заказчыцы і яе бацькоў)[3].
У верхнім перакрыжаванні прымацаваны невялікі чатырохканцовы, а ў ніжнім — шасціканцовы крыжыкі.
На адваротным баку крыжа вобразы айцоў царквы — святых Іаана Залатавуста, Васілія Вялікага, Грыгорыя Назіянзіна, апосталаў Пятра і Паўла, першамучаніка Стэфана, велікамучанікаў Дзімітрыя Салунскага і Панцеляймона. Над кожным абразком часткова грэчаскімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпісы[3].
У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: фрагменты Крыжа Хрыстова з кроплямі яго крыві, камень з грабніцы Божай Маці, часціца з Гроба Гасподняга, часціцы мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, кроў святога Дзімітрыя[3].
У ніжняй частцы крыжа змяшчаецца аўтарская прыпіска: «Г(оспод)и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богъши, съдѣлавшемоу крьстъ сии црькви С(вя)таго Спаса и Офросиньи».
На усіх бакавых паверхнях былі прымацаваны сярэбраныя пласціны, з іх захавалася 20, маецца жэмчуг; па спіралі ў два рады змешчаны наступны надпіс:
Въ лѣ[то] 6000 и 669 покладаеть Офросинья чьстьныи кр(е)стъ въ манастыри своемь въ ц(е)ркви С(вя)т(о)го Сп(а)са. Чьстьное дрѣво бесцѣньно есть, а кованье его злото, и серебро, и камѣнье, и жьнчигъ въ 100 гривнъ, а др[ѣво] 40 гривнъ.
Да нѣ изнесѣться из манастыря никогда же, яко ни продати, ни отдаті, аще се кто прѣслоушаеть, изнесѣть и от манастыря, да не боуди емоу помощникъ чьстьныи кр(е)стъ ни въ сь вѣкъ, ни въ боудщии, и да боудеть проклятъ С(вя)тою Животворящею Троицею и с(вя)тыми отци 300 и 18 семию съборъ с(вя)тыхъ от(е)ць и боуди емоу часть съ Июдою, иже прѣда Х(ри)с(т)а. Кто же дрьзнеть сътвори с[ие], властелинъ или князь, или пискоупъ, или игоумѣнья, или инъ которыи любо ч(е)л(о)в(е)къ, а боуди емоу клятва си. Офросинья же раба Х(ри)с(то)ва, сътяжавъши кр(е)стъ сии, прииметь вѣчную жизнь съ всѣ[м]и с[вятыми][5].
Надпісы — на стараславянскай мове (на салунскім дыялекце Кірыла і Мяфодзія), вядомай як царкоўнаславянская, і на мясцовым дыялекце старажытнабеларускай мовы[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.