Салонікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сало́нікі[2], Саланікі[2] або Фесалонікі[2] (грэч. Θεσσαλονίκη, англ.: Thessaloniki, балг.: Солун, турэцк.: Selanik) — другі па велічыні горад Грэцыі з насельніцтвам разам з прыгараднымі тэрыторыямі больш 800 тысяч чалавек (даныя 2001 г.).
Горад
Салонікі
Θεσσαλονίκη
| ||||||||||||||||||||||||||||
У наваколлях Салонік размешчана вялікая колькасць невялікіх населеных пунктаў, якія ўлетку з’яўляюцца месцам турызму, а ўзімку — звычайнымі аграрнымі вёскамі.
У Салоніках размешчаныя аэрапорт і буйны марскі порт, які па сваім эканамічным значэнні займае другое месца пасля Афін.
Горад Салонікі быў заснаваны царом Македоніі Касандрам у 315 г. да н. э.. Жонкай цара Касандра была зводная сястра Аляксандра Вялікага — Фесалоніка, імем якой цар назваў новы горад, аб’яднаўшы ў яго 26 драбнейшых паселішчаў, існаваўшых у той час уздоўж берагоў Тэрмічнага заліва. Менавіта тады горад і набыў свой эліністычны характар, які захоўваўся ў агульных рысах да канца 15 стагоддзя.
Горад быў адваяваны грэкамі толькі падчас Балканскіх войн 1912—1913 гг. Пасля генацыду яўрэйскага народа ў гады другой сусветнай вайны і адтоку турэцкага насельніцтва Салонікі ізноў сталі практычна цалкам грэчаскім горадам.
Галоўны архітэктурны знак горада — Белая вежа, пабудаваная на беразе заліва ў XV ст. на падмурках больш старажытных будынкаў. Крэпасць і вежы, панавальныя над гістарычнай часткай горада, ставяцца да XIV ст. Адзін з найстаражытных будынкаў у горадзе — захаваўшыяся часткі палаца імператара Галерыя, улучальныя трыўмфальную арку і маўзалей IV ст.
Салонікі багатыя помнікамі раннехрысціянскага і візантыйскага дойлідства, якія занесеныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.