From Wikipedia, the free encyclopedia
Гай Галерый Валерый Максіміян (лац.: Gaius Galerius Valerius Maximianus), больш вядомы як Галерый (каля 250-311) — рымскі імператар у 293—311 гадах.
Гай Галерый Валерый Максіміян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Galerius Valerius Maximianus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дыяклетыян і Максіміян Геркулій | ||||||
Пераемнік | Канстанцін I Вялікі, Ліцыній, Максімін Даза | ||||||
Нараджэнне |
250 Фелікс Ромуліяна |
||||||
Смерць |
5 мая 311 Дарданія |
||||||
Месца пахавання | Фесалонікі | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Galerius Maximinus | ||||||
Бацька | невядома або Дыяклетыян | ||||||
Маці | Ромула | ||||||
Жонка |
1) імя невядома 2) Галерыя Валерыя |
||||||
Дзеці |
1) сын — Кандыдыян 2) дачка — Валерыя Максіміла |
||||||
Веравызнанне | Старажытнарымская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галерый быў чалавекам нешляхетнага паходжання з мясцовасці непадалёк ад Сердыкі (сучасная Сафія). Пры імператары Дыяклетыяне служыў старэйшым камандзірам. 1 сакавіка 293 года Дыяклетыян ўсынавіў Галерыя, прызначыўшы яго цэзарам, і выдаў за яго замуж сваю дачку Валерыю. Як суправіцель Галерый атрымаў балканскія правінцыі. У 293—296 гадах ён вёў ваенныя дзеянні на Дунаі супраць сарматаў і готаў, а ў 296—298 гадах ваяваў з персамі ў Арменіі, Сірыі і Месапатаміі. Таксама Галерый актыўна прымаў удзел у арганізаваных Дыяклетыянам грандыёзных ганеннях на хрысціян. У 311 годзе Галерый памёр у Нікамедыі ад раку. У Фесалоніках ён пабудаваў трыўмфальную арку і палац.
Пасля смерці Галерыя тэтрархія апынулася ў глыбокім крызісе. Імперыя была падзелена паміж трыма законнымі Аўгустамі — Ліцыніем, Максімінам Дазай і Канстанцінам I, а ў Рыме знаходзіўся чацвёрты Аўгуст — узурпатар Максенцый[1]. Аднак ужо ніхто не спрабаваў аднавіць ранейшую сістэму кіравання. Правінцыі, якія належалі Галерыю, Ліцыній і Максімін падзялілі паміж сабой з мяжой па Басфору[1]. У той жа час Максенцый абвясціў вайну Канстанціну на падставе таго, што той, нібы, забіў яго бацьку Максіміяна[1]. Аднак ніводны з іх не пачаў якіх-небудзь сур’ёзных ваенных дзеянняў. У 311 годзе сфармаваліся два альянсы — у першы ўвайшлі Ліцыній і Канстанцін, а ў другой Максімін і Максенцый[1]. Пасля загадкавай смерці Дыяклетыяна ў 313 годзе Канстанцін аддаў Максіміяна Геркулія праклёну памяці[2]. У 312 годзе паміж Канстанцінам і Максенцыем усёткі пачалася вайна. У выніку бітвы ля Мульвійскага моста Максенцый патануў у Тыбры[3]. Канстанцін і Ліцыній падзялілі імперыю на дзве часткі: Канстанціну дастаўся Захад, а Ліцынію частка Усходу, які не належаў Максіміну.
У 313 годзе Максімін перасек Басфор, але Ліцыній нанёс яму паражэнне пад Адрыянопалем, у выніку чаго Даза быў вымушаны адступіць у Тарс, дзе і сканаў ад хваробы[4]. Ліцыній замацаваў сваё становішча на Усходзе. Але ў 324 годзе паміж ім і Канстанцінам пачалася вайна, у якой перамог Канстанцін. Трыумф Канстанціна адзначыў сабой канец сістэмы, створанай Дыяклетыянам і Галерыем[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.